Наваградзкая чыгунка
Навагрудская чыгунка — вузкакалейная 600-міліметровая чыгунка з Наваельні да Любчы, якая існавала з 1916 па 1965 год. Працягласць — 70 кіламетраў.
Гісторыя навагрудскай чыгункі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вузкакалейную чыгунку праз Наваградак пабудавалі падчас Першай сусветнай вайны. Яна была патрэбна нямецкім войскам для забеспячэння фронта які пралягаў побач з мястэчкам Любча. Па чыгунцы дастаўлялі баепрыпасы. Чыгунку праклалі за год. Да будаўніцтва прыцягваліся сяляне з бліжэйшых вёсак.
Чыгунка была адгалінаваннем ад чыгуначнага вузла Наваельня. Асобнае адгалінаванне было на станцыі Скрыдлева да Навагрудка[1].
Пасля Першай сусветнай вайны чыгунку пачалі выкарыстоўваць у гаспадарчых і грамадскіх мэтах. У часы Польскай Рэспублікі належала PKP. Пасля далучэння тэрыторыі Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе, вузкакалейка ўваходзіла ў склад Брэст-Літоўскай чыгункі. У 1947 годзе, яна ўвайшла ў склад Беларускай чыгункі. У 1950-х гадах каляіну перашылі з 600 на 750 мм. У навагрудскім чыгуначным парку налічвалася пяць лакаматываў. У 1965 годзе чыгунку закрылі, а каляіну разабралі.
Чыгуначны вакзал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будынак чыгуначнага вакзала пабудавалі ў 1925 годзе[2]. Гэта быў цагляны двухпавярховы будынак. Каляіна пралягала, прыклада, па сучаснай вуліцы Міцкевіча. Пасля закрыцця чыгункі ў 1965 годзе, пасажырскі рух замянілі на аўтобусны. Чыгуначную станцыю перапрафілявалі ў аўтастанцыю. Пазней дабудавалі новую частку навагрудскага аўтавакзала.
За гарадскім рынкам захаваўся будынак чыгуначнага дэпо. Падчас працы чыгункі, там рамантавалі вагоны.
Не адзіная вузкакалейка ў раёне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акрамя лініі Наваельня — Любча, немцы праклалі яшчэ дзве каляіны ў бок ракі Сервеч. Першая пралягала з Навагрудка праз вёскі Рутка, Ваўковічы, Паланая да Агароднікаў. Другая — ад вёскі Зарой, каля Янавіч, Катлова да Ваўкоў[3].
Помнікі прысвечаныя навагрудскай вузкакалейцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2018 годзе ў вёсцы Зарой усталявалі мемарыяльны знак у памяць пра чыгунку, якая пралягала побач з вёскай. Помнік талакой стварылі мясцовыя жыхары. Усталёўку помніка мясцовыя жыхары не ўзгаднілі з райвыканкамам[4].
У траўні 2023 года ў вёсцы Рабкі ўсталявалі прасторава-дэкаратыўную кампазіцыю «Паравоз», які быў прысвечаны вузкакалейцы. Помнік з’явіўся ў межах краязнаўчага праекта Круцілаўскай сярэдняй школы «Дарога з мінулага»[5].
У верасні 2023 года каля аўтавакзала ў Навагрудку ўсталявалі помнік «Паравоз». Адкрыццё прымеркавалі да Дня народнага адзінства[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Узкоколейные железные дороги Гродненской области
- ^ В 19 лет из шахты в партизаны. История Ивана Волчецкого
- ^ У Навагрудку, дзе няма чыгункі, усталявалі помнік паравозу. Тлумачым, адкуль ён там
- ^ Пример для других: как односельчане без помощи властей установили мемориальный знак
- ^ Связь поколений
- ^ В Новогрудке в День народного единства открыли памятный знак, посвященный истории узкоколейной железной дороги
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|