Міша Анастасіевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міша Анастасіевіч
Дата нараджэньня 24 лютага 1803(1803-02-24)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 27 студзеня 1885(1885-01-27) (81 год)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак палітык
Дзеці Q12758568?

Міша (Міхайла) Анастасіевіч (Капітан Міша) (па-сэрбску: Миша Анастасијевић; 24 лютага 1803, Порэч — 27 студзеня 1885, Бухарэст) — сэрбскі гандляр, дабрадзей, патрыёт адзін з найбагацейшых людзей Сэрбіі XIX стагодзьдзя, палітык.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў горадзе Парэчча. Яго бацька Анастас быў памешчыкам і дробным гандляром, а маці Ружа — хатняй гаспадыняй. Пасьля сьмерці бацькі пра яго клапацілася мачаха. Ад яе ён двойчы ўцякаў у Аўстрыю падчас першага сэрбскага паўстаньня і сэрбскай рэвалюцыі. У 11 гадоў быў настаўнікам у сваім родным горадзе, бо ўмеў чытаць і пісаць.

Зьяўляўся дзелавым партнэрам Мілаша Абрэнавіча. Ва ўзросьце 30-ці гадоў атрымаў званьне капітана. Неўзабаве яго кампанія атрымлівае кантроль над экспартам солі з Валахіі і Малдовы. На яго працуе 10000 чалавек, маецца флёт з 80 караблёў. Дапамагаў многім пісьменьнікам выдаваць свае кнігі. Заснаваў і фінансаваў школу ў сваім доме ў Валахіі, якую навучэнцы наведвалі бясплатна.

Фінансаваў будаўніцтва многіх будынкаў у Бялградзе. Дзякуючы сваім дзелавым навыкам атрымаў мянушку «Прынц Дунаю».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]