Міхаіл Сачкоўскі
Міхаіл Сачкоўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 лістапада 2002[1] (22 гады) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 75 кг[1] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Слуцак | |
Нумар | 6 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2020— | Слуцак | 75 (0) |
Зборныя | ||
2022 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Міхаіл Сачкоўскі (нар. 21 лістапада 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Слуцку» і моладзевай зборнай Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец пінскай СДЮШАР-3. Маладзёнам далучыўся да «Слуцку», дзе выступаў за юнацкія каманды. У 2019 годзе пачаў гуляць за клюбны дубль, дзе адразу замацаваўся ў складзе. У 2020 годзе пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў першай камандзе «Слуцку» 29 жніўня 2020 году ў матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лякаматыва» (2:0), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. 22 лістапада 2020 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць гарадзенскага «Нёмана» (0:1). У 2021 годзе пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе, а ў сэзоне 2022 году ўжо быў рэгулярным гульцом асноўнага складу. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[2].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 верасьня 2022 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы другі тайм таварыскага матчу супраць зборнай Казахстану (1:1).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway