Перайсьці да зьместу

Міхаіл Буклярэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Буклярэвіч
Дата нараджэньня 12 кастрычніка 1884(1884-10-12)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 27 чэрвеня 1919(1919-06-27) (34 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы

Міхаіл Буклярэвіч (12 кастрычніка 1884, в. Лінгі, Ашмянскі павет, Віленская губэрня, цяпер Вярэнаўскі раён, Гарадзенская вобласьць — 27 чэрвеня 1919, в. Бігосава, Дрысенскі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч.

Вучыўся ў гарадзкой 2-кляснай вучэльні пры Віленскім настаўніцкім інстытуце, якую скончыў у чэрвэрвені 1901 году. У 1-й Віленскай мужчынскай гімназіі здаў іспыт на званьне аптэкарскага вучня.

З 1904 году вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі. Пасьвечаны ў сьвятары ў 1908 годзе. З 1908 годзе адміністратар парафіі Нараўка Сакольскага павету. З 1917 годзе адміністратар парафіі ў мястэчку Іказьнь Дзісенскага павету.

Займаўся беларускай культурна-асьветнай дзейнасьцю, адчыняў беларускія школы. Прымаў удзел у зьезьдзе каталіцкага духавенства Дзісенскага дэканату (6-7 жніўня 1918 году). У час ваенных падзей у 1919 годзе выступіў супраць бальшавіцкіх улад. За антыбальшавіцкую дзейнасьць 27 чэрвеня 1919 году расстраляны ў вёсцы Бігосава.

24 сакавіка 1920 году ўрачыста перапахаваны ў Іказьні (цяпер Браслаўскі раён).

  • Гарбінскі БРД
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
  • Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Stankiewicz A. Rodnaja mowa u swiatyniach. Wilnia, 1929.