Міхась Юдэлевіч
Міхась Юдэлевіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Міхась Львовіч Юдэлевіч |
Нарадзіўся | 20 красавіка 1914 Смалявічы, Менская вобласьць |
Памёр | 1941 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург |
Мова | беларуская |
Дэбют | 1929 |
Міха́сь Юдэле́віч (20 красавіка 1914, Смалявічы, Менская вобласьць — 1941) — беларускі драматург.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 20 красавіка 1914 году ў Смалявічах у сям’і саматужніка. З 1929 году пасьля заканчэньня сярэдняй школы ў Менску працаваў рабочым на гуце. У 1929—1931 гг. быў акторам у Менскім тэатры рабочай моладзі. У 1931—1935 гг. вучыўся ў Дзяржаўным інстытуце мастацтва ў Маскве. У 1935—1940 гг. працаваў у рэдакцыі газэты «Літаратура і Мастацтва», загадчык аддзелу тэатру Ўпраўленьня па справах мастацтва пры Саўнаркаме БССР. З 1940 году служыў у Савецкай Арміі, удзельнічаў у савецка-фінскай і ў Вялікай Айчыннай войнах. Загінуў у 1941 годзе на фронце[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратурную працу пачаў у 1929 годзе. Адзін з аўтараў калектыўнай п’есы «Першы штандар» (апублікаваная і пастаўленая ў 1930 годзе). У 1932 годзе напісаў п’есу «Зямля гарыць», якая ставілася на радыё. Аўтар інсцэніроўкі «Як гартавалася сталь» паводле аднайменнага раману М. Астроўскага (1937), лібрэта опэры «Паўка Карчагін» (музыка П. Падкавырава, ставілася пасьля вайны ў кансэрваторыі як студэнцкі спэктакль). Перакладаў на расейскую мову асобныя творы беларускай драматургіі, у тым ліку п’есу І. Гурскага «Сваты» (1937), склаў зборнік «Аднаактовыя п’есы» для самадзейнай сцэны (1937). Пісаў вершы, прыпеўкі, якія зьмяшчаліся ў пэрыядычным друку[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |