Міхась Гузоўскі
Міхась Гузоўскі | |
Дата нараджэньня | 1898 |
---|---|
Дата сьмерці | не раней за 1944 |
Месца вучобы | |
Сябра ў | Аб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў, Беларуская грамада ў Празе, Беларускі сялянскі саюз у Празе[d], Рада Беларускай Народнай Рэспублікі і Беларускі гаспадарчы саюз[d] |
Міха́сь Гузо́ўскі[1] (1898 — пасьля 1944) — беларускі нацыянальны дзяяч.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1918—1919 гадах — сябра Беларускай вучнёўская грамады ў Варонежы[2]. У 1921 — працаваў настаўнікам[2]. У лістападзе 1921 году прымусова накіраваны польскай школьнай адміністрацыяй на настаўніцкія курсы ў Кракаў[2].
У 1922 годзе накіраваны з рэкамэндацыі ТБШ на вучобу ў Чэхаславаччыну[2]. Скончыў агранамічнае аддзяленьне Праскай вышэйшай палітэхнікі[2]. Быў адным з кіраўнікоў Аб’яднаньня беларускіх студэнтаў за граніцай і Заходняй Беларусі (АБСА), сябрам Беларускай грамады, Беларускага сялянскага саюзу ў Празе, скаўцкай арганізацыі Беларускі Сокал і іншых[2].
У 1925 годзе абраны ў рэвізійную камісію Рады БНР[2]. У 1929 годзе вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, быў сябрам Беларускага гаспадарчага зьвязу[2].
У часе Другой сусьветнай вайны жыў на Віленшчыне[2]. Летам 1944 году арыштаваны НКУС[2]. Далейшы лёс невядомы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У некаторых крыніцах — Мікалай Гузоўскі. Гл.: Супрацоўніцтва Беларускага студэнцкага саюза з маладзёжнымі арганізацыямі / У. П. Серпухаў
- ^ а б в г д е ё ж з і Вашкевіч Андрэй, Пашкевіч Алесь, Чарнякевіч Андрэй Кароткі нарыс беларускага пытаньня. — 1-е выд. — Менск: І. П. Логвінаў, 2008. — 396 с. — ISBN 978-985-6901-22-8
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кароткі нарыс беларускага пытаньня, Менск, 2009, с. 232 ISBN 978-985-6901-22-8
- Уладзімер Ляхоўскі «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915—1918)» Вільня Інстытут Беларусыстыкі, 2010 ISBN 83-60456-25-9