Перайсьці да зьместу

Міхась Башура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхась Башура
Міхась Віктаравіч Башура
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 чэрвеня 1975 (49 гадоў)
вёска Амговічы, Слуцкі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Журналіст, рэдактар, пісьменнік, выдавец
Гады творчасьці З 1994-га
Жанр Паэзія
Мова Беларуская
Дэбют 1994 (часопіс «Першацьвет»)

Міха́сь Вíктаравіч Башу́ра (нар. 25 чэрвеня 1975, в. Амговічы Слуцкага раёну) — беларускі пісьменьнік.

Скончыў з залатым мэдалём школу (1992), з адзнакай аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры філялягічнага факультэту БДУ (1997). Падчас вучобы ва ўнівэрсытэце прымаў удзел у выступах тэатру-студыі «Летуценьнік», працаваў у школе настаўнікам беларускай літаратуры, у часопісах «Першацьвет» і «Беларусь», у газэце «Культура», супрацоўнічаў са «Строительной газетой» і «Столичными новостями». Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту працягнуў працу ў газэце «Культура».

З 1998 супольна з Паўлам Лоскутавым выпускаў часопіс «Виртуальный мир» і газэту «Капитал», працаваў у рэклямным агенцтве. У 2000—2007 галоўны рэдактар часопісу «Электроника». У 2007 годзе сумесна зь пісьменьнікам Зьмітром Вішнёвым заснаваў выдавецтва «Галіяфы». Удзельнік руху «Бум-Бам-Літ». Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру.

Цяпер працуе галоўным рэдактарам выдавецтва “Паперус”, якое зьяўляецца часткай культурніцкай пляцоўкі «Беларуская Прастора».

Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе. Дэбютаваў у 1994 (часопіс «Першацьвет»). Вершы друкаваліся ў часопісах «Першацьвет», «Крыніца», газэтах «Культура», «Беларуская маладзёжная», «Понедельник», «Наша Ніва».

У 1996 выдаў друкапіс «Сьнег у сьне, ці Сьнежны сон. Сон у сьнезе, ці Сьнежны сон». Аўтар кніг «Паліваньне на мух (са шланга)» (2002), «Думкі — гэта не гульня» (2010).

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]