Перайсьці да зьместу

Першацьвет (часопіс)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Першацьвет»
Тэматыка моладзевы літаратурны часопіс
Краіна Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Заснавальнік калектыў рэдакцыі
Выдавец

Камітэт па справах моладзі пры савеце Міністраў

з 1999 - моладзевая газэта «Переходный возраст»
Галоўны рэдактар Нацыянальны сьцяг Беларусі Алесь Масарэнка,
Нацыянальны сьцяг Беларусі Мікола Гілевіч
Дата заснаваньня 1992
Дата закрыцьця 2002
Мова беларуская

«Першацьвет» (наркам. Першацвет) — беларускі літаратурна мастацкі і інфармацыйна-публіцыстычны часопіс для моладзі. Выходзіў з кастрычніка 1992 году да студзеня 2002 году[1] ў Менску на беларускай мове. Асьвятляў літаратурны працэс на Беларусі: друкаваў вершы і прозу маладых літаратараў, інтэрвію з прадстаўнікамі моладзевых рухаў, артыкулы па мастацтве, філязофіі і экалёгіі. Меў рубрыкі «Проза», «Кунсткамэра», «Школа перакладу», «Школа філязофіі», «Скрыжаваньне», «Траянскі конь», «Ён і Яна», «Літаратурная вучоба».

У 1999 годзе ў выніку рэарганізацыі часопіс фармальна стаўся дадаткам да расейскамоўнае моладзевае газэты "Переходный возраст". газэце не выгодна было трымаць нерэнтабэльны часопіс, які акупляўся толькі на 12%. на пачатку студзеня 2002 году часопіс быў ліквідаваны. Дзяржаўны камітэт у справах моладзі абяцаў замест Дзеяслова стварыць іншы, больш сучасны двухмоўны моладзевы літаратурны часопіс[2].

Галоўныя рэдактары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12)