Перайсьці да зьместу

Бум-Бам-Літ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бум-Бам-Літ — беларускі творчы літаратурны рух авангардыстаў, які паўстаў у 1995 годзе. Стварыў новы літаратурны і культурны кантэкст у Беларусі 1990-х. Удзельнікі спалучалі розныя формы мастацтва і творчай дзейнасьці. З бум-бам-літаўскага асяродку выйшлі пэрформэр-групы «Тэатар псыхічнае неўраўнаважанасьці», «Спэцбрыгада афрыканскіх братоў», літаратурная суполка «Sсhmerzwerk». У 1998 годзе выхадам калектыўнага зборніка «Тазік беларускі» распачалося выданьне кніжнай сэрыі «Бібліятэка Бум-Бам-Літа».

Сфэрай дзейнасьці ўдзельнікаў руху зьяўляюцца тэатар, журналістыка, арт-праекты, пэрфомансы. Маюцца шматлікія газэтныя, часопісныя артыкулы, даклады ў навуковых канфэрэнцыях. Рух дасьледуецца ў шэрагу кандыдацкіх дысэртацыях.

30 лістапада 2011 году ў межах фэстывалю «НЕфармат» быў адзначаны 15-гадовы юбілей «Бум-Бам-Літу».[1]

  1. ^ Юрась Барысевіч (06/11/2015) БУМ-БАМ-ЛІТ: НЕ ПЫТАЙСЯ, ПА КІМ БОМКАЕ ТАЗІК. pARTisanПраверана 2019-05-10 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]