Міхал Храпэк
| Міхал Храпэк | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 красавіка 1992[1][2] (34 гады) | |
| Рост | 178 см | |
| Вага | 68 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Рух Хожаў | |
| Нумар | 6 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2009—2014 | Вісла Кракаў | 59 (7) |
| 2011—2012 | → Калеяж[d] | 30 (3) |
| 2014—2015 | Катанія | 21 (1) |
| 2015—2017 | Лехія Гданьск | 32 (1) |
| 2017—2020 | Сьлёнск | 88 (9) |
| 2020—2026 | Пяст Глівіцы | 174 (19) |
| 2026— | Рух Хожаў | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2008—2009 | Польшча (да 17)[d] | 13 (0) |
| 2009—2010 | Польшча (да 18)[d] | 7 (0) |
| 2009—2010 | Польшча (да 19)[d] | 4 (0) |
| 2012—2014 | Польшча (да 21)[d] | 12 (2) |
| 2013 | Польшча (да 20)[d] | 1 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Мі́хал Хра́пэк (па-польску: Michał Chrapek; нар. 3 красавіка 1992 году) — польскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Рух».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў займацца футболам у веку сямі гадоў у родным Явожне. Спачатку гуляў на пазіцыі правага абаронцы[4]. Пасьля далучыўся да мясцовай «Вікторыі», дзе ўжо перакваліфікаваўся на пазыцыю цэнтральнага паўабаронцы[5].
У 2007 годзе стаў футбалістам кракаўскай «Віслы», спаборнічаючы у юніёрскіх камандах. У 2008 годзе стаў пераможнцам чэмпіянату Малапольскага ваяводзтва ў складзе юніёрскай каманды, якую ачольваў Казімеж Москаль[4]. У лістападзе 2008 году быў запрошаны трэнэрам галоўнай каманды «Віслы» Мацеем Скоржам на трэнаваньні да асноўнай каманды. Да канца году транаваўся зь першай камандай[6]. Толькі ў ліпені 2009 году быў залічаны ў асноўную каманду. Дэбютаваў у матчах Экстраклясы 11 сьнежня ў супрацьстаяньні зь лібінскім «Заглембям». Сэзон 2011—2012 гадоў правёў у арэндзе ў клюбе «Калеяж», дзе згуляў у 30 матчах у Першай лізе, кожным разам выходзячы ў стартавым складзе каманды. Забіў 3 галы. Па вяртаньні з арэнды замацаваўся ў першым складзе «Віслы». 12 чэрвеня 2014 году прыяднаўся да італьянскага клюбу «Катанія», але ўжо ў наступным сэзоне вярнуўся ў Польшчу, стаўшы гульцом «Лехіі». Пасьля абараняў колеры «Сьлёнску», пакуль 10 кастрычніка 2020 году не далучыўся да «Пяста».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Michal Chrapek // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Michał Chrapek // FBref (анг.)
- ↑ 90minut.pl (пол.) — 2003.
- 1 2 «Wiślackie młode wilki w Esteponie». Wisla Kraków.
- ↑ «Chrapek: Była mała trema». Wisla Kraków.
- ↑ «Burliga włączony do kadry pierwszej drużyny». Wisla Kraków.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 3 красавіка
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Сылескім ваяводзтве
- Футбалісты клюбу «Рух» Хожаў
- Футбалісты клюбу «Вісла» Кракаў
- Футбалісты клюбу «Калеяж» Стружы
- Футбалісты клюбу «Катанія»
- Футбалісты клюбу «Лехія» Гданьск
- Футбалісты клюбу «Сьлёнск» Уроцлаў
- Футбалісты клюбу «Пяст» Глівіцы
- Польскія футбалісты