Крыштап Міхал Друцкі-Саколінскі
Выгляд
Герб «Друцак» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1580 |
Памёр | 1639 |
Род | Друцкія-Саколінскія |
Бацькі | Міхал Друцкі-Саколінскі Невядомая з Корсакаў |
Дзеці | Казімер Лявон |
Крыштап Міхал Друцкі-Саколінскі (каля 1580—1639) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян амсьціслаўскі (1623—1625) і полацкі (з 1625).
Па бацьку трымаў Азярышчанскае староства.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З княскага роду Друцкіх-Саколінскіх гербу «Друцак», сын Міхала, ваяводы смаленскага, і ягонай жонкі з роду Корсакаў.
З 1607 году быў сакратаром ВКЛ. У 1639 годзе перадаў Азярышчанскае староства зяцю Крыштапу Статкевічу, захаваў у якасьці лена сёлы Казьяны, Роўнае, Тарапчаны і іншыя, якія потым перайшлі да ягонага сына Казімера Лявона[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пазднякоў В. Друцкія-Сакалінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 603.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4