Міс Беларусь-2006
Фінал конкурсу Міс Беларусь у 2006 годзе праходзіў 2 чэрвеня ў Палацы Рэспублікі. Сам конкурс праходзіў у некалькі этапаў — абласныя адборачныя туры, рэспубліканскі адборачны тур і рэспубліканскі фінал. У конкурсе прынялі ўдзел больш 330 дзяўчын са ўсёй Беларусі, у фінал вышлі 24 прэтэндэнткі.
У фінале конкурсу дзяўчыны зьдзяйсьняюць 3 выхаду на сцэну — у нацыянальнай вопратцы, купальніку і вячэрнім уборы, акрамя таго ацэньваюцца адказы на пытаньні журы.
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераможцам конкурсу і ўладальнікам тытула «Міс Беларусь-2006» стала Кацярына Ліцьвінава з Магілёва.
- «I Віцэ-Міс Беларусі-2006» — Юлія Сіндзеева, Мар'іна Горка (атрымала права прадстаўляць краіну на міжнародным конкурсе «Міс Эўропа-2006»)
- «II Віцэ-Міс Беларусь-2006» — Алена Седзяк, Ліда
- «Міс гледачовых сымпатый-2006» — Алена Седзяк, Ліда (па выніках інтэрактыўнага галасаваньня тэлегледачоў)
- «Міс фота-2006» — Вольга Богатырэвіч, Пінск (па рашэньні журы)
- «Міс зачараваньне-2006» — Натальля Ягорава, Віцебск
- «Міс прэса-2006» — Васіліна Калугіна, Менск (па выніках галасаваньня журналістаў, асьвятлялых конкурс)
- «Міс сяброўства-2006» — Алена Малахава, Віцебск (па выніках галасаваньня фіналістак)
Галоўны прыз
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўным прызам зьяўляецца карона, вырабленая з выкарыстаньнем 100 грамаў белага золату 585-й пробы і каля паўтысячы каштоўных і напаўкаштоўных камянёў. Акрамя таго пераможцам уручаюцца грашовыя прызы, а Міс Беларусь атрымала права прадстаўляць краіну на міжнародных конкурсах прыгажосьці, у тым ліку на конкурсе Міс Сьвету.
Арганізатары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная школа прыгажосьці, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры садзейнічаньні адмысловага фонду прэзыдэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.