Перайсьці да зьместу

Міра Набелкава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міра Набелкава
Дата нараджэньня 30 сакавіка 1956(1956-03-30)[1] (68 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак мовазнаўка
Навуковая сфэра мовазнаўства[1], славакістыка[d][1] і расеістыка[d][1]
Месца працы
Бацька Ludvík Nábělek[d][1]
Маці Darina Nábělková[d][1]

Міра На́белкава (па-славацку: Mira Nábělková, нар. 30 сакавіка 1956, Мартын, Славаччына) — славацкая лінгвістка.

У 1980 годзе скончыла філязофскі факультэт Унівэрсытэта Комэнскага ў Браціславе (спэцыяльнасьць славакістыка і русістыка). Пасьля навучаньня працавала ў Інстытуце мовазнаўства імя Людавіта Штура Славацкай акадэміі навук у Браціславе. У 1989 годзе абараніла дысэртацыю на тэму "Адносныя прыметнікі ў славацкай мове: функцыянальна-сэмантычны аналіз дэсубстантыўных дэрыватаў" (выданьне: Браціслава, "Veda" 1993). У 1989—1996 гадах была сябрам камітэта і навуковым сакратаром Славацкага лінгвістычнага таварыства пры АН.

З 1991 да 2000 году была арганізатарам штогадовага міжнароднага Калёквіюму маладых мовазнаўцаў (Kolokvium mladých jazykovedcov) — вядомай сярод славацкіх, чэскіх і польскіх студэнтаў-лінгвістаў канфэрэнцыі, а таксама зьяўлялася рэдактарам сэрыі "VARIA" — штогадовых зборнікаў дакладаў калёквіюма. У 1991—1999 гадах была сябрам навуковай рады Інстытуту мовазнаўства АН.

З 1999 году выкладае на катэдры славістыкі і ўсходняй эўрапеістыкі філязофскага факультэта Карлавага ўнівэрсытэта ў Празе. У 1999—2004 гадах выкладала на катэдры славістыкі філязофскага факультэта Ўнівэрсытэту Т.Г.Масарыка ў Брне. У апошні год выкладаньня ў Брне атрымала Срэбны мэдаль Унівэрсытэту Т.Г.Масарыка за ўнёсак у разьвіцьцё чэскай славакістыкі.

Навуковыя інтарэсы: лексычная сэмантыка, словаўтварэньне, лексыкаграфія, сынтаксыс, сацыялінгвістыка (праблематыка моўных кантактаў чэскай і славацкай моваў).

Выбраныя публікацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Rusizmy v slovenčine: text a slovník // Považaj, M. (ed.) Lexicographica '99. Bratislava, Veda 2001, c. 203-217.
  • Jazyková poradňa odpovedá. Zostavila M. Pisárčiková. Bratislava, Slovenské pedagogické nakladateľstvo 1988. 288 s. (суаўтар)
  • Vzťahové adjektíva v slovenčine: Funkčno-sémantická analýza desubstantívnych derivátov. Bratislava, Veda 1993. 204 с.
  • Horecký, J. — Buzássyová, K. — Bosák, J. і інш.: Dynamika slovnej zásoby súčasnej slovenčiny. Bratislava, Veda 1989, 429 c. Аўтар разьдзелаў:
    • Potencie a smery pohybov v adjektívnej lexike (с. 169—179),
    • Konkurencia adjektíva a pádu substantíva v prívlastkovej pozícii (с. 179—187),
    • Možnosti a spôsoby prekonávania obmedzení adjektívnej derivácie (с. 187—195),
    • Konkurencia adjektív s domácimi a internacionálnymi formantmi (с. 287—293).
  1. ^ а б в г д е ё SNK authority file (славац.)
  2. ^ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Бібліяграфія на сайце Інстытуту мовазнаўства імя Л. Штура (1981—2000): 1(недаступная спасылка) 2 3
  • Бібліяграфія на сайце філязофскага факультэта Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе (з 2005 г.): 4(недаступная спасылка)