Перайсьці да зьместу

Менскхлебпрам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мінскхлебпрам»)
«Менскхлебпрам»
Тып унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 1972 (52 гады таму)
Заснавальнікі Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, Віцебская вул., д. 17
Ключавыя фігуры Уладзімер Талайка, Віктар Пашкоўскі
Галіна харчовая прамысловасьць
Прадукцыя абаранак, вафлі, каравай, пернік, печыва, пірожнае, сухар, торт, цеста, хлеб
Лік супрацоўнікаў 3700 (2013)
Матчына кампанія Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт

«Менскхлебпрам» — найбольшае хлебапякарнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў траўні 1972 году ў Менску на аснове 5 хлебазаводаў гораду.

На 2013 год меў сярэднесутачную магутнасьць вытворчасьці хлебабулачных вырабаў — 400 тонаў, кандытарскіх вырабаў — 20 т, больш за 20 т абаранкаў і сухароў, 15 тонаў пернікаў і печыва. На 2013 год меў больш за 200 аўтамабіляў для дастаўкі вырабаў. На 2015 год улучаў рамонтна-мэханічны завод, санаторый «Журавушка» (пасёлак Нарач, Мядзельскі раён) і 6 хлебазаводаў: «Аўтамат» (вул. Сьлясарная, д. 41; засн. 1940 г., магутнасьць — 140 тонаў вырабаў за суткі); №2 (вул. Крапоткіна, д. 33; засн. 1910 г.; магутнасьць — 41,7 тн. за суткі); №3 (пр. Партызанскі, д. 97; засн. 1953 г., магутнасьць — 43 тоны за суткі); №4 (вул. Казінца, д. 31; засн. 1956 г.); №5 (вул. Каліноўскага, д. 4; засн. 1967 г.; магутнасьць — 100 тонаў за суткі); №6 (вул. Гурскага, д. 19; засн. 1981 г., магутнасьць — 55,5 тонаў за суткі). На 2015 г. гандлёвая сетка прадпрыемства ўлучала 8 крамаў «Каравай» (пр. Незалежнасьці, д. 38), «Сьвежы хлеб» (5) і «Хлебны куток», 2 кавярні і піцэрыю, замежнае гандлёвае прадстаўніцтва ў Смаленску (Расея).

Першым кіраўніком «Менскхлебпраму» быў Іван Забара. На 2007 год вытворчая магутнасьць прадпрыемства ў суткі складала 330 тонаў хлебабулачных вырабаў, 11 т тартоў і пірожных, 16 тонаў пернікаў[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]