Мікі Мустэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікі Мустэр
Дата нараджэньня 22 лістапада 1925(1925-11-22)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 траўня 2018(2018-05-07)[3] (92 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці хвароба Альцгаймэра
Месца вучобы
Занятак мастак-мультыплікатар, ілюстратар, мастак коміксаў, журналіст, кінарэжысэр
Узнагароды

Мікі Мустэр (па-славенску: Miki Muster; 25 лістапада 1925 — 7 траўня 2018) — славенскі скульптар, ілюстратар, карыкатурыст і аніматар. Яго лічаць піянэрам анімаціі і коміксаў у Славеніі, а таксама анімацыйнымі тэлевізійнымі рэклямнымі ролікамі. Мустэр упершыню зацікавіўся анімацыяй, калі пабачыў «Беласьнежку і сем гномаў» студыі Дыснэя[4]. Скончыў акадэмію выяўленчых мастацтваў Люблянскага ўнівэрсытэта па спэцыяльнасці скульптуру. Нават падчас навучаньня ён хацеў далучыцца да студыі Дыснэя ў ЗША, што было немагчыма з улікам пасьляваеннай палітычнай сытуацыі[5]. Пасьля стварэньня ўсяго некалькіх статуяў ён засяродзіўся на маляваньні[4].

За часам камуністаў урад зь непрыхільнасьцю ставіўся да ягонай працы ў коміксах, бо на той час толькі сацыялістычны рэалізм быў пажаданым і пераважным мастацкім стылем. Гэтае стаўленьне працягвалася ў пэўнай ступені нават пасьля расколу зьвязу Ціта і Сталіна[6]. У 1973 годзе, каб працаваць у анімацыі, Мустэр пераехаў у Мюнхэн, дзе пачаў кар’еру аніматару на кінастудыі Баварыяфільм[6]. Пасьля абвяшчэньня назележнасьці Славеніі Мустэр вярнуўся дадому і некаторы час маляваў карыкатуры на замову палітычных часопісаў Mag and Reporter[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Miki Muster // Lambiek Comiclopedia (анг.)Lambiek, 1999.
  2. ^ Miki Muster // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online (ням.) / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  3. ^ Miki Muster // https://www.obrazislovenskihpokrajin.si/oseba/muster-miki/
  4. ^ а б в «Umrl je Miki Muster, pionir slovenskega stripa». Prvi interaktivni multimedijski portal, MMC RTV Slovenija.
  5. ^ «Poslovil se je Miki Muster». Delo.
  6. ^ а б «An artist named Miki became Slovenia's Disney». Prvi interaktivni multimedijski portal, MMC RTV Slovenija.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]