Перайсьці да зьместу

Мікіта Бурак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікіта Бурак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 траўня 2004(2004-05-13)[1] (21 год)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Берасьце
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023—4 Дынама Берасьце 49 (2)
2025 Слуцак 12 (0)
Зборныя
2023—2024 Беларусь (да 21) 6 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
4 ліпеня 2025.

Мікі́та Бура́к (нар. 13 траўня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Слуцку» (у арэндзе зь берасьцейскага «Дынама»).

Выхаванец берасьцейскага «Дынама», да якога прыяднаўся ў 2019 годзе. У 2021 годзе перайшоў у акадэмію берасьцейскага «Руха», а праз год стаў футбалістам салігорскага «Шахцёра». У сакавіку 2023 году вярнуўся ў «Дынама», зь якім узгадніў дамову тэрмінам на тры гады[2]. Дэбютаваў у складзе клюбу 6 траўня ў матчы Найвышэйшай лігі супраць гарадзенскага «Нёмана». Гулец зьявіўся на полі на 82-й хвіліне сустрэчы. Бурак хутка замацаваўся ў складзе каманды, зьяўляючыся на пляцоўцы ў кожнай гульні чэмпіянату акрамя сустрэчы зь менскім «Дынама». 8 кастрычніка адзначыўся дэбютным голам у браму «Гомля». У другой палове ліпеня 2025 году на правах арэнды перайшоў у склад «Слуцку»[3].

У 2023 годзе прыцягваўся да выступаў у складзе зборнай Беларусі (да 21 году), дэбютаваўшы ў складзе каманды 15 лістапада ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі[4].

  1. 1 2 Nikita Burak // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Никита Бурак подписал контракт с «Динамо-Брест» (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Дынама-Берасьце».
  3. Никита Бурак перешел в "Слуцк" на правах аренды (рас.). Football.by (2025-07-22). Праверана 2025-08-09 г.
  4. Молодежная сборная Беларуси в товарищеском матче уступила россиянам (рас.) Football.by.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]