Мікола Захаранка
Мікола Захаранка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 траўня 1949 (75 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, драматург, паэт |
Гады творчасьці | 1960 — цяпер |
Жанр | верш, проза і драматургія |
Мова | беларуская мова |
Мікалай (Мікола) Захаранка (13 траўня 1949, Васілевічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі паэт, празаік, драматург. Сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Доўгі час настаўнічаў у вёсцы Швабы Лагойскага раёну Менскай вобласьці.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трагічнасьць і радасьць жыцьця, вясковая будзённасьць у творах Захаранкі пераплятаецца з казачнай быліннасьцю, афарбавана яе прывідным сьвятлом. Апавяданьні друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Дзеяслоў», «Роднае слова», «Вясёлка», газэце «Звязда»; вершы і публіцістыка ― ў «ЛІМе».
Аўтар дзіцячых п’ес, зборнікаў апавяданьняў «І тады ўдарыў бом…» (Мн., Кнігазбор, 2013), які вылучаўся на літаратурную прэмію Ежы Гедройца, «Такі вецер, такі вецер…» (Кнігазбор, 2019). П’еса «Паехалі» ставілася ў 1996 годзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы[1][2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Я і дагэтуль лічу, што гаршкі абпальваюць усё-ткі богі. — Мн.: 2014. — № 2.
- ^ zakharanka. 2014.gedroyc.by. Архіўная копія ад 17 лістапада 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікола Захаранка. Забойства на вуліцы з прысадамі // Дзеяслоў, 2000, № 32
- Захаранка М. «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага ў кантэксце культуры еўрапейскага адраджэння // Роднае слова: Штомесячны навуковы і метадычны часопіс. ― 2010. ― № 9
- Мікола Захаранка: паэт, празаік, драматург Архівавана 31 жніўня 2019. // Кастусь Ладуцька. Sozvuchie.by, 27 красавіка 2019
- Николай Захаренко. Ангел мой Архівавана 7 ліпеня 2017. // Литературная Россия, 2016, 14 октября
- Вольга Бабкова. «Такі вецер, такі вецер» — новая кніга добрага аўтара // Наша ніва, 23.07.2019