Мікола Вяршынін
Мікола Вяршынін | |
Дата нараджэньня | 12 кастрычніка 1866 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 траўня 1934 (67 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | гастраэнтэрыт |
Месца пахаваньня | |
Занятак | палітык, публіцыст, настаўнік |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларуская грамада ў Празе |
Міко́ла Вяршы́нін (12 кастрычніка 1866, с. Прамухіна, Цьвярская губэрня — 6 траўня 1934, Прага) — беларускі грамадзкі й палітычны дзеяч[2].
Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. Пасьля на эміграцыі ў Аўстра-Вугоршчыне. Жыў у Празе. З 1918 году прадстаўнік (консул) БНР пры ўрадзе Чэхаславаччыны. Лічыўся ўпаўнаважаным БНР у справах ваеннапалонных беларусаў у Чэхаславаччыне.
Пасьля ліквідацыі ў 1925 ураду БНР узначальваў Беларускую грамаду ў Празе.
Заснавальнік у 1928 годзе і кіраўнік Беларускага Замежнага Архіву.
Дапамагаў новапрыбылым у Чэхаславаччыну беларускім студэнтам. Дзякуючы ягоным намаганьням шмат хто зь беларускай моладзі атрымліваў стыпэндыі чэскага ўраду.
Ажаніўся з чэшкаю. Меў дачку Вольгу (Ольгу), якая выйшла замуж за інг.(?) Калошу. У Празе жыў на кватэры па вуліцы Венская, 4.
Цікавыя згадкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэтая сэкцыя патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яе (дапамога). |
Язэп Варонка распавядаў Кастусю Езавітаву ў 1920:
— Ты што… ня чуў яшчэ пра той скандал з Вяршыніным? Місія Вяршыніна месьцілася ў Празе на добрай вуліцы, у добрым доме з прыгожым пад’ездам. Кватэра невялікая, два пакоі з кухняй. Там і прымалі гасьцей… І вось англійская амбасада ў Празе атрымала тэрміновую тэлеграму: звязацца з беларускай місіяй і пачаць перамовы. Прадстаўнік амбасады на аўто і выехаў на Венскую, 4, дзе кватараваў Вяршынін. Перад уваходам — шыльда па-французску і чэшску. Англічанін узышоў на ганак, а насустрач яму Вяршыніха з анучай… Памыла падлогу ў пакоях і цяпер хацела "акультурыць" ганак. Англічанін прайшоў у першы пакой: кухня з "ачагом", на "місію" не падобна… У другім думаў сустрэць служку, каб абвясціў пра ягоны прыход… А там — сціплы кабінецік з пісьмовым сталом, паліцамі, кніжкамі… І ўсё, больш няма куды ісці! А следам за англічанінам Вяршыніха з анучай. Усчала лямант: "няпрошаны" госць натаптаў гразі, збаёдаў ейную работу… Англічанін у яе пра беларускага дыпламата пытаецца, а тая (мовы не разумела) на падлогу тыкае і яшчэ большы гвалт усчыняе… Адпаведны даклад і пайшоў у Англію… Англічане як анекдот пераказалі французам. А ковенскія французы — мне. — Варонка ўбачыў, як нахмурыўся і скамянеў сябар. — Што скіснуў, ты ж не павінен у тым. А з французамі мы адно пасмяяліся… Ёсць дамова накіраваць англічан у наш Берлінскі цэнтр.[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ беларуская Вікіпэдыя (афіцыйная) (белар.) — 2007.
- ^ «Беларусь працы» (№ 5, 26 траўня 1934) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)
- ^ АСОБНЫ АТРАД БНР — Сайт «Беларуская Унія»