Мікола Бусько
Мікола Бусько | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Мікалай Ёсіфавіч Бусько |
Нарадзіўся | 30 верасьня 1940 (84 гады) в. Пагарэлка, Карэліцкі раён, Баранавіцкая вобласьць |
Памёр | 18 чэрвеня 2023 (82 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Гады творчасьці | з 1970 |
Кірунак | вершы |
Мова | беларуская |
Дэбют | 1970 |
Міко́ла Бусько (нарадзіўся 30 верасьня 1940 году, в. Пагарэлка, Карэліцкі раён, Баранавіцкая вобласьць) — беларускі паэт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 30 верасьня 1940 году ў вёсцы Пагарэлка ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня Турэцкай сярэдняй школы Карэліцкага раёну ў 1959—1962 гг. служыў у войску. У 1962 годзе скончыў Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасьці, а ў 1967 годзе — выяўленчы факультэт Маскоўскага завочнага народнага ўнівэрсытэту мастацтваў. У 1963—1965 гг. працаваў рабочым на лесагандлёвай базе. У 1965—1967 гг. быў афарміцелем у Доме афіцэраў, у 1967—1976 гг. — на мясакамбінаце, з 1976 году — афарміцель аўтобуснага парка ў Баранавічах. Сябра СП СССР з 1989 году[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя вершы апублікаваў у 1970 годзе ў раённым друку[1]. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1989 году. Вершы друкаваў у часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», газэце «Літаратура і мастацтва», а таксама ў калектыўных зборніках «Дзень паэзіі», «Паэзія Берасцейшчыны»[2]. Аўтар кнігі паэзіі «У Нёмна на плячах» (1986)[1], «Ад галінкі да сучка — тэлефон у павучка» (1993), «Сузор’е Шаляў» (1995), «Шасцікрылец Хмарагон» (1997). Цяпер піша і рыхтуе да выданьня прозу[2].