Перайсьці да зьместу

Міклаш Радноці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міклаш Радноці
Miklós Radnóti
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Miklós Glatter
Нарадзіўся 5 траўня 1909
Будапэшт,Аўстра-Вугоршчына
Памёр 10 лістапада 1944
каля м. Абда, Вугоршчына
Пахаваны
Сужэнец Фані Д’ярмаці[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Кірунак авангардызм, экспрэсіянізм
Жанр верш
Мова вугорская мова[2] і француская мова
Узнагароды

Міклаш Радноці (па-вугорску: Miklós Radnóti; 5 траўня 1909 — 10 лістапада 1944) — вугорскі паэт, ахвяра галакосту.

Радноці нарадзіўся ў Будапэшце ў асыміляванай жыдоўскай сям’і. Жыцьцё будучага паэта, у большай ступені, сфармавалася з таго факту, што яго маці й брат-блізьнюк памерлі пад час яго нараджэньня.

У апошнія гады жыцьця паэта вугорскае грамадзтва зрачэцца ад яго з-за жыдоўскага паходжаньня, аднак у сваіх паэмах ён будзе рашуча атаясамліваць сябе як вугорац.

  • 1930 «Паганская здравіца» (вуг. Pogány köszönto)
  • 1931 «Песьні новых пастухоў» (вуг. Újmódi pásztorok éneke) — канфіскавана царкоўнай цэнзурай, аўтар змушаны на тыднёвае турэмнае зьняволеньне
  • 1933 «Той хто ўзьнімае паветра» (вуг. Lábadozó szél)
  • 1935 «Маладзік» (вуг. Újhold)
  • 1936 «А ты хадзі, прысуджаны да сьмерці!» (вуг. Járkálj csak, halálraítélt!)
  • 1938 «Стромкая дарога» (вуг. Meredek út)
  • 1942 «Каляндар» (вуг. Naptár)
  • 1944 «Карунга, уладар мерцьвякоў» (па-вугорску: Karunga, a holtak ura) — пераклады нэгрыцянскіх народных казак

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[3].

  1. ^ https://temeto.envimap.hu/content/photos_normal/bc18e09d-398e-4373-8020-653778cc029a_41_0_2_44.jpg
  2. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).