Мэтрычны верш
Выгляд
Мэтры́чны верш — верш, у аснове якога ляжаць мэтрычныя прынцыпы арганізацыі вершаванага радка. Да яго адносяцца ўсе віды вершаў антычнай (мэтрычнай) і сілаба-танічнай сыстэмаў вершаваньня. Мэтрычны верш адрозьніваецца ад г. зв. дысмэтрычнага верша, што ўключае формы верша (сілабічны, танічны, свабодны), у якіх не выдзяляюцца стопы. Калі мэтрычная структура вершаванага твора складаецца з аднаго вершаванага памеру, такі твор завецца монамэтрычным, калі зь некалькіх — полімэтрычным.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |