Мэтапазаўры
Мэтапазаўры | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Земнаводныя |
Атрад | Тэмнаспандылы |
Падатрад | Стэрэаспандылы |
Надсямейства | Мэтапазаўры |
Бінамінальная намэнклятура | |
Metoposauroidea | |
Мэтапазаўры (Metoposauroidea) — надсямейства вымерлых земнаводных. Існавалі цягам лядынскага, карнскага ды норскага вякоў трыясу, зьяўляюцца кіруючымі выкапнёвымі верхняга трыясу. Адзінае вядомае сямейства — мэтапазаўрыды. Адрозьніваліся надзвычай плоскім чэрапам з моцна прасунутымі наперад вачыма, то бок, мелі кароткую пысу ды доўгую завочную частку чэрапу. Валодалі разьвітай бакавой лініяй. Цела й хвост адносна кароткія, агульная будова масіўная. Паходзяць з Эўропы, Паўночнай Амэрыкі, Індыі й Паўночнай Афрыкі. Знаходкі мэтапазаўраў звычайна ўяўляюць сабой скопішчы шкілетаў дарослых асобнікаў, што загінулі па высыханьні вадаёмаў. Гэта сьведчыць на конт абсалютнае іх няздольнасьці да існаваньня на сушы. У той жа час маладзейшыя мэтапазаўры нярэдка сустракаюцца ў адкладах прыбярэжных палосаў вадаёмаў.
Мэтапазаўры мелі жыцьцёвую форму «жывога капкану» — яны пасіўна ляжалі на дне, чакаючы на набліжэньне здабычы, і тады лавілі яе рэзкім рухам. Аднак ня выключана, што мэтапазаўры маглі быць актыўнымі воднымі драпежнікамі, у чым ім маглі дапамагаць прасунутыя наперад вочы.
Вядомыя дробныя, верагодна, напаўназемныя мэтапазаўры з позьняга трыясу ЗША (апачазаўр). Астатнія ж роды групы ўяўлялі сабой буйных жывёлаў ддаўжынёй да 2,5 мэтру, паўмэтру зь якіх прыпадала на чэрап. Найбольш вядомыя род Metoposaurus (мэтапазаўр) з позьняга трыясу Нямеччыны, Польшчы й Паўночнай Амэрыкі ды каскінанадонт з карну Паўночнай Амэрыкі. У 2006 року ў Нямеччыне апісаны дробны даўгацелы мэтапазаўр калістамордакс, які апынуўся найстаражытнейшым з прадстаўнікоў групы.
-
Каскінанадонт у амэрыканскім музэі гісторыі прыроды
-
Мэтапазаўр
-
Памеры мэтапазаўраў адносна чалавека
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Основы палеонтологии: Земноводные, пресмыкающиеся и птицы/под ред. А. К. Рождественского, Л. П. Татаринова. — М., 1964. — С. 116—119.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- https://web.archive.org/web/20101015011106/http://www.palaeos.com/Vertebrates/Units/160Temnospondyli/500.html#Metoposauroidea
- http://www.paleofile.com/Demo/Mainpage/Taxalist/Labyrinthodon.htm
- https://web.archive.org/web/20080407225312/http://www.palaeos.com/Mesozoic/Triassic/Carnian.500.htm#Metoposaurus
- https://web.archive.org/web/20090414130748/http://www.palaeos.com/Mesozoic/Triassic/Norian.3.htm#Apachesaurus