Мэры Эрыставі
Мэры Эрыставі | |
Дата нараджэньня | 1888[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 21 студзеня 1986 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | фрэйліна |
Бацька | Prokof Shervashidze[d] |
Мэры Эрыставі (па-грузінску: მერი ერისთავი; 1888 — 21 студзеня 1986) — грузінская арыстакратка, ікона моды і адна з самых першых мадэляў Како Шанэль. Перад рэвалюцыяй у Расеі ў 1917 годзе займала салідную пасаду ў грузінскім вышэйшым грамадзтве, а таксама пры расейскім імпэратарскім двары. Часам Мэры лічаць музай грузінскага паэту Галактыёна Табідзэ.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў грузінскім горадзе Батумі ў сям’і генэрал-маёра прынца Пракофа Шэрвашыдзэ. Праз сваю прыгажосьць была вельмі вядомая ў вышэйшых колах Грузіі, акрамя таго, атрымлівала камплімэнты ад расейскага імпэратара Мікалая II, калі ён сустрэў яе падчас візыту ў Тыфліс у 1912 годзе. Паколькі ейны бацька стаў чальцом імпэратарскай Думы, сям’і неўзабаве давялося пераехаць у Санкт-Пецярбург, дзе Мэры стала фрэйлінай імпэратрыцы Аляксандры Фёдараўны. Пасьля сьмерці бацькі Мэры вярнулася ў родную Грузію і правяла астатнюю частку маладосьці на захадзе краіны са сваёй маці і сёстрамі-блізьнятамі Элен і Тамарай.
Пасьля стварэньня Першай грузінскай рэспублікі пасьля расейскай рэвалюцыі жаніх Мэры прынц Георгі Эрыставі вярнуўся ў Грузію з намерам ажаніцца зь ёй. Яны ўступілі ў шлюб у Кутаісі неўзабаве пасьля ягонага прыбыцьця і, верагодна, з нагоды бясьпекі, назаўсёды пасяліліся ў краіне, якая ў той час мела пэўную абарону, гарантаваную Нямеччынай. Мірны час у Грузіі праіснаваў нядоўга, і пара была вымушана пакінуць краіну ў сакавіку 1921 году падчас уварваньня савецкіх войскаў. Каб пазьбегнуць зьняволеньня, дэпартацыі альбо сьмерці, Мэры разам зь іншымі вядомымі грузінскімі шляхцічамі і ўрадоўцамі выправілася з краіны на карабелі з Батумі. Узьядналася з мужам у Стамбуле, а потым удваёх яны выправіліся ў Францыю, дзе і пасяліліся.
Першы час у Францыі сям’я жыла ня вельмі шыкоўна, але пасьля адкрыцьця ўласнага атэлье і пачатку супрацоўніцтва з Како Шанэль, пара значна выправіла сваё матэрыяльнае становішча. Неўзабаве пасьля гэтага Георгі памёр і Мэры засталася адна, бо ў пары не было дзяцей. Астатняе жыцьцё Мэры правяла ў адзіноце, зрэдку кантактуючы зь іншымі грузінскімі эмігрантамі, за выключэньнем наведваньняў мясцовага прыходу Грузінскай праваслаўнай царквы. У апошнія гады жыцьця была вымушана пераехаць у дом састарэлых, дзе дзякуючы палепшанаму фінансаваму становішчу ёй была прадастаўлена асабістая пакаёўка.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фатаздымкі Эрыставі на Alamy.
- ^ მერი შერვაშიძე // http://www.nplg.gov.ge/emigrants/en/00000003/