Мэладзі Гардо
Мэладзі Гардо | |
па-ангельску: Melody Joy Gardot | |
Дата нараджэньня | 2 лютага 1985 |
---|---|
Месца нараджэньня | Нью-Джэрзі, ЗША |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявачка, акторка |
Навуковая сфэра | кампазыцыя[d] |
Гады дзейнасьці | 2005- дасюль |
Жанры | Джаз |
Вакал | мэцца-сапрана[d] |
Інструмэнты | Піяніна |
Сайт | melodygardot.com |
Мэладзі Гардо (па-ангельску: Melody Joy Gardot), нар. 2 лютага 1985, Нью-Джэрзі, ЗША — вядомая джазавая сьпявачка і кампазытар.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гардо пачала займацца музыкай з 9 гадоў: фартэпіяна і гітара. У 16 яна грала ў начным клюбе — па пятніцах і суботах, па чатыры гадзіны — Дзюка Элінгтана, Пэгі Лі, Стэна Гетс, Джорджа Гершвіна.
У 19 гадоў Гардо на ровары трапіла пад колы аўтамабіля. У выніку аварыі яна атрымала траўму пазваночніка, цяжкую чэрапна-мазгавую траўму і мноства пераломаў костак таза.
Знаходзячыся ў лякарні, Мэладзі па парадзе лекараў стала займацца музычнай тэрапіяй. Гэтая тэрапія стала ня толькі першым крокам да акрыяньня Гардо, але і да ўзьлёту яе кар’еры як сьпявачкі і кампазытара: яшчэ ня маючы магчымасьці самастойна перасоўвацца па бальнічнай палаце, яна запісала альбом «Some Lessons — The Bedroom Sessions» (2005).
У сваіх інтэрвію Гардо асабліва падкрэсьлівае, што ў гэты цяжкі час ёй перш за ўсё дапамог будызм. Бабуля Гардо былі польскай імігранткай. Маці Гардо — фатографам.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Some Lessons — The Bedroom Sessions (2005)
- Worrisome Heart (2008)
- Live from SoHo (2009)
- My One and Only Thrill [auch als Special Edition mit Bonus-CD: 'Live in Paris'] (2009)
- The Absence (2012)
- Currency of Man (2015)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- www.melodygardot.com — афіцыйны сайт Мэладзі Гардо
- жыцьцяпіс Мэладзі Гардо на сайце музагляд(недаступная спасылка)
- http://pulse-uk.org.uk/cd-relizi/cd-relizyi-21-fevralya/