Мэер Ланскі
Мэер Ланскі | |
Meyer Lansky | |
Мэер Ланскі, 1958 | |
Імя пры нараджэньні | Мэер Сухаўлянскі |
---|---|
Дата нараджэньня | 4 ліпеня 1902 |
Месца нараджэньня | Горадня |
Дата сьмерці | 15 студзеня 1983 |
Месца сьмерці | Маямі-Біч, Флорыда |
Прычына сьмерці | рак лёгкіх |
Месца пахаваньня | |
Занятак | гангстэр, rum-runner, інвэстар |
Сябра ў | National Crime Syndicate[d], жыдоўская мафія[d] і The Bugs and Meyer Mob[d] |
Подпіс | |
Мэ́ер Ла́нскі (па-ангельску: Meyer Lansky; пры нараджэньні — Мэер Сухаўлянскі; 4 ліпеня 1902, Горадня — 15 студзеня 1983, Маямі-Біч, Флорыда) — амэрыканскі гангстэр габрэйскага беларускага расейскага паходжаньня, канкурэнт Аль Капонэ. Значная постаць амэрыканска-габрэйскага крымінальнага сьвету, які разам з Чарлзам «Лакі» Лючана зрабіў значны ўнёсак у разьвіцьцё «Нацыянальнага крымінальнага сындыкату», які аб’ядноўваў усіх прадстаўнікоў этнічных бандаў у Злучаных Штатах Амэрыкі.
Ланскі стварыў шырокую сетку ўстановаў азартных гульняў, якая ахоплівала тэрыторыю ЗША ад Саратогі, штат Нью-Ёрк, да Каўнсыл-Блафс, штат Аёва, і да Лас-Вэгасу. Паводле пэўных зьвестак, Ланскі таксама кантраляваў гульнявы бізнэс на Кубе. Нягледзячы на тое, што Ласкі зьяўляўся сябрам габрэйскай мафіі, ён меў моцны ўплыў на італьянскую мафію і адыгрываў значную ролю ў кансалідацыі крымінальнага сьвету (хаця часам узьнікаюць рознагалосьсі наконт паўнавартаснай значнасьці гэтай ролі).
Памёр ва ўзросьце 80 гадоў ад раку лёгкіх.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- TUTэйшыя ў свеце. Як гродзенец стаў фінансавым геніем амерыканскай мафіі // TUT.BY, 16 студзеня 2010 г.
- Ева Тривус, Меир Лански (рас.)
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |