Мэдычны калегіюм Ягелонскага ўнівэрсытэту
Выгляд
Мэдычны калегіюм Ягелонскага ўнівэрсытэту | |
Collegium Medicum Uniwersytetu Jagiellońskiego | |
па-лацінску: Universitas Iagellonica Cracoviensis Collegium Medicum | |
Заснаваны | 12 траўня 1364 |
---|---|
Рэктар | Томаш Градзіцкі |
Колькасьць студэнтаў | 6478 |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 50°3′44″ пн. ш. 19°56′0″ у. д. / 50.06222° пн. ш. 19.93333° у. д.Каардынаты: 50°3′44″ пн. ш. 19°56′0″ у. д. / 50.06222° пн. ш. 19.93333° у. д. |
Горад | Кракаў |
Краіна | Польшча |
Вэб-сайт | cm-uj.krakow.pl (пол.) |
Мэдычны калегіюм Ягелонскага ўнівэрсытэту |
Мэдычны калегіюм Ягелонскага ўнівэрсытэту (па-польску: Collegium Medicum Uniwersytetu Jagiellońskiego) — падразьдзяленьне Кракаўскага ўнівэрсытэту, якое аб’ядноўвае мэдычныя факультэты і інстытуты. У склад мэдычнага калегіюма ўваходзяць:
- Мэдычны факультэт (па-польску: Wydział Lekarski)
- Фармацэўтычны факультэт (па-польску: Wydział Farmaceutyczny)
- Факультэт навук пра здароўе (па-польску: Wydział Nauk o Zdrowiu)
У 2014-2016 гадах Мэдычны калегіюм займаў першае месца сярод усіх мэдычных школ у Польшчы паводле рэйтынгу арганізацыі «Perspektywy»[1].
Факультэт навук пра здароўе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад факультэта ўваходзяць:
- Інстытут фізыятэрапіі
- Інстытут мэдсясьцёр і акушэрства
- Інстытут аховы здароўя
- Шпіталь хуткай дапамогі
Інстытут грамадзкай аховы здароўя (першапачатковая назва — "Школа грамадзкай аховы здароўя") бесьперапынна з 1991 году праводзіць навучаньне па ахове здароўя. Прадметам навуковых інтарэсаў супрацоўнікаў інстытуту зьяўляюцца пытаньні, якія тычацца ўсіх немэдычных асьпэктаў функцыянаваньня сыстэм аховы здароўя[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Рэйтынг мэдычных ўстаноў 2016 Perspektywy (пол.)
- ^ Historia(недаступная спасылка)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка Мэдычнага калегіюму (пол.) (анг.)