Перайсьці да зьместу

Мухарэм Інджэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мухарэм Інджэ
па-турэцку: Muharrem İnce
2002 — 2018
з 17 траўня 2021
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 траўня 1964(1964-05-04)[1] (60 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:

Мухарэм Інджэ (па-турэцку: Muharrem İnce; 4 траўня 1964 году) — турэцкі палітык-кемаліст.

Нарадзіўся ў паселішчы Элмалык, разьмешчаным у Ялаве, у сям’і Шэрыфа і Зэкіе Інджэ. Продкі ягонага бацькі паходзілі з Тэсалёнікаў, маці — з чарнаморскага ўзьбярэжжа Анатоліі. Інджэ скончыў Балыкесірскі ўнівэрсытэт, затым працаваў выкладчыкам фізыкі.

Вядомы як адзін з самых лютых крытыкаў прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Эрдагана і партыі справядлівасьці і разьвіцьця. Запісы прамоваў Мухарэма Інджэ набылі вялікую папулярнасьць у інтэрнэце[4]. У 2010 годзе Інджэ быў абраны адным з старшыняў парлямэнцкай групы рэспубліканскай народнай партыі (НРП), набраўшы 58 галасоў. Пераабіраўся на гэту пасаду ў 2011 і 2013 гадах[5][6][7]. Таксама ёсьць прэзыдэнтам Асацыяцыі ататуркісцкай думкі. Кандыдат у прэзыдэнты Турэччыны ад НРП на выбарах 2018 году. У 2021 годзе зафундаваў і ачоліў партыю Радзіма.

Жанаты, адно дзіця[8].