Музэй Нобэля
| Музэй Нобэля | |
| Nobelmuseet | |
Уваход у музэй з боку Стурторгет | |
| Месцазнаходжаньне | Стакгольм, Швэцыя |
|---|---|
| Адрас | Stortorget 2 Stockholm, Sweden |
| Тэматыка калекцыі | Нобэлеўская прэмія й яе ляўрэаты |
| Створаны | 2001 г. |
| Адкрыты | 2001 |
| Дырэктар | Уляў Амэлін |
| Геаграфічныя каардынаты | 59°19′30,74″ пн. ш. 18°04′14,87″ у. д.HGЯO |
| Музэй Нобэля на мапе Швэцыі Музэй Нобэля | |
| Афіцыйны сайт | |

Музэй Нобэля (па-швэдзку: Nobelmuseet, па-ангельску: Nobel Museum) — музэй, прысьвечаны Нобэлеўскай прэміі й яе ляўрэатам, разьмешчаны ў будынку біржы на пляцы Стурторгет у Старым горадзе Стакгольму. Музэй быў адкрыты ў 2001 годзе, з нагоды стагодзьдзя з часу заснаваньня прэміі. Дырэктарам музэю з 2010 г. зьяўляецца Уляў Амэлін.
Выставы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выставы музэю дазваляюць даведацца аб жыцьці заснавальніка прэміі — Альфрэда Нобэля, і пра ўсіх яе ляўрэатаў, пачынаючы зь Вільгельма Конрада Рэнтгена, якім у 1901 першым атрымаў прэмію па фізыцы. Сярод найбольш вядомых ляўрэатаў можна назваць Мары Кюры (прэмія па фізыцы ў 1903 г. і па хіміі ў 1911), Аўн Сан Су Чжы (прэмія міру ў 1991), Тумаса Транстрэмэра (прэмія па літаратуры ў 2011) і інш.
Бібліятэка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дасьледніцкая бібліятэка музэю Нобэля была заснаваная ў 2005 і знаходзіцца ў падвале будынку Біржы. Яна зьяўляецца гуманістычнай спэцыялізаванай бібліятэкай, зборы якой у першую чаргу датычны Альфрэда Нобэля, Нобэлеўскай прэміі, яе ляўрэатаў і ўсяго, што зь ёй (прэміяй) зьвязана. Іншымі істотнымі тэмамі, прадстаўленымі ў бібліятэцы, зьяўляюцца музэялёгія, гісторыя ідэяў і гісторыя навукі. Па стане на 2015 г. фонды бібліятэкі зьмяшчаюць каля 5 000 манаграфіяў, большасьць зь якіх можна знайсьці праз швэдзкі нацыянальны бібліятэчны каталёг LIBRIS. Бібліятэка адкрыта для ўсіх і знаходзіцца па адрэсе Källargränd 4 (побач са Стурторгет).
Нобэлеўскі цэнтар
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паколькі цяперашняе памяшканьне зьяўляецца замалым, Фундацыя Нобэля плянуе ўзьвесьці Нобэлеўскі цэнтар на паўвостраве Блясыегольмэн, што ў раёне Нармальм. Новы будынак, у які пераедзе музэй, плянуецца здаць у эксплюатацыю ў 2018 годзе. У красавіку 2014 конкурс на ўзьвядзеньне будынку выйграў брытанскі архітэктар Дэвід Чыпэрфілд.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Будынак
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Уваход у музэй увечары, 2009.
- Тымпан будынку.
- Дасьледніцкая бібліятэка.
- З рэпартажу, прысьвечанага музэю 11 кастрычніка 2012.
З калекцыяў музэю
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Стол, урачыста накрыты да Нобэлеўскага банкету
- Мадэль C60 з часовай выставы
- Дыплём Робэрта Барані
- Дыплём Эрыка Аліна Корнэла