Стары горад (Стакгольм)
Выгляд
Стары горад (па-швэдзку: Gamla stan), да 1980 году афіцыйна называўся Горад між мастамі (па-швэдзку: Staden mellan broarna) — гістарычны цэнтар Стакгольму пабудаваны на востраве Стадсгольмэн.
На працягу некалькіх стагодзьдзяў Стакгольм знаходзіўся ў межах сучаснага Старога гораду, але паступова ён вырас. Па стане на 2006 год у Старым горадзе пражываюць каля 3000 жыхароў. Стары горад адносіцца да раёну Сёдэрмальм і мае плошчу 36 гектараў.
У Старым горадзе знаходзяцца:
- Каралеўскі палац;
- Вялікая плошча;
- Музэй Нобэля;
- Царква сьвятога Мікалая;
- Нямецкая царква;
- Завулак Мортэна Тротцыга — найвузейшая вуліца ў Стакгольме
і іншыя славутасьці.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стары горад (Стакгольм) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў