Музыка Аўстрыі
Му́зыка А́ўстрыі — музыка, створаная на тэрыторыі Аўстрыі. Таксама да аўстрыйскіх музычных твораў адносяць кампазыцыі, створаныя за межамі Аўстрыі падчас вандровак кампазытараў, якія зьяўляліся рэзыдэнтамі гэтае краіны.
Вена — сталіца Аўстрыі — з даўніх часоў была цэнтрам музычных інавацыяў. Кампазытары XVIII-га і XIX стагодзьдзяў прыязджалі ў горад пад пратэжаваньнем Габсбургаў і рабілі Вену сталіцай эўрапейскай клясычнай музыкі. Вольфганг Амадэўс Моцарт, Людвіг ван Бэтговэн і Ёган Штраус малодшы былі зьвязаныя з горадам. У эпоху барока славянскія і вугорскія формы народнай музыкі ўплывалі на аўстрыйскую.
Музыка ў Аўстрыі да XVIII-га стагодзьдзя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першым вядомым кампазытарам, які працаваў на тэрыторыі сучаснай Аўстрыі, быў гэтак званы Зальцбурскі манах (2-я палова XIV-га стагодзьдзя). Усе яго песьні былі напісаны на раньняноваверхнянямецкай мове, а не на лацінскай.
Клясычная музыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XVIII-м стагодзьдзі дамінавала эўрапейская клясычная музыка, і Вена была асабліва важным месцам для музычных інавацыяў. У той час зьявіліся тры кампазытары, якія вылучыліся наватарствам: Людвіг ван Бэтговэн (сымфанічныя карціны), Вольфганг Амадэюс Моцарт (балянс мэлёдыі й формы) і Ёзэф Гайдн (разьвіцьцё струннага квартэту й санаты).
Народная музыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ёдль
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ёдль зьяўляецца адным зь відаў гарлавога сьпеву, распаўсюджаны ў Альпах (на тэрыторыі Аўстрыі — пераважна ў Тыролі).
Папулярная народная музыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яшчэ адным папулярным накірункам музыкі ў нямецкамоўных краінах, у тым ліку і ў Аўстрыі, зьяўляецца папулярная народная музыка (па-нямецку: Volkstümliche Musik). Сярод прадстаўнікоў Аўстрыі ў гэтым жанры можна назваць Ганзі Гінтэрзээра, DJ Ötzi, Grazer Spatzen, Klostertaler і іншых.
Austropop
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбольшага посьпеху сярод прадстаўнікоў стылю Austropop дасягнуў Falco. Іншымі вядомымі прадстаўнікамі аўстрыйскай поп-музыкі зьяўляюцца Gilla, Opus, Joy, Уда Юргенс, Райнгард Фэндрых, Imperio, Канчыта Вурст і іншыя.