Перайсьці да зьместу

Мотальскае возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Мотальскае возера
Краіна Беларусь
Плошча 1,15 км²
Плошча вадазбору 3588 км²
Максымальная глыбіня 2 м
Сярэдняя глыбіня 1 м
Найбольшая шырыня 0,77 км
Даўжыня берагавой лініі 6,9 км
Аб’ём вады 1,18 км³
Каардынаты 52°19′11.87″ пн. ш. 25°35′45.68″ у. д. / 52.3199639° пн. ш. 25.5960222° у. д. / 52.3199639; 25.5960222Каардынаты: 52°19′11.87″ пн. ш. 25°35′45.68″ у. д. / 52.3199639° пн. ш. 25.5960222° у. д. / 52.3199639; 25.5960222
Мотальскае возера на мапе Беларусі
Мотальскае возера
Мотальскае возера
Мотальскае возера

Мотальскае возера — разьмешчана ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі, на поўнач ад вёскі Моталь. Плошча люстэрка — 1,15 км². Сярэдняя глыбіня 1 м. Найбольшая глыбіня 2 м. Аб’ём вады 1 180 000 м³. Плошча вадазбору 3588 км².

Разьмешчана ў басэйне ракі Ясельда, якая цячэ праз возера. Катлавіна возера лопасьцевай формы (выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 2,5 км; максымальная шырыня — 0,77 км, сярэдняя — 0,46 км) сфармавана ў выніку разьліву ракі Ясельда. Берагавая лінія даўжынёй 6,9 км утварае мноства заліваў. Звужаючыся ў сярэдняй частцы, катлавіна падзяляецца на 2 плёсы. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, часткова разараныя. Берагі нізкія. Дно плоскае, сапрапэлістае. Зарастае больш за палову плошчы возера.