Перайсьці да зьместу

Махамэд Хамдзі аль-Хашымі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Махамэд Хамдзі аль-Хашымі
па-арабску: محمد الهاشمي الحامدي
Род дзейнасьці журналіст, бізнэсоўца
Дата нараджэньня 28 сакавіка 1964(1964-03-28) (60 гадоў)
Месца нараджэньня Сядзі-Бу-Зід, Туніс
Грамадзянства Туніс
Вялікабрытанія
Месца вучобы
Занятак журналіст, бізнэсмэн, палітык, пісьменьнік
Дзеці 4
Сайт alhachimi.net

Махамэд Хамдзі аль-Хашымі (па-арабску: محمد الهاشمي الحامدي‎), таксама Махамэд аль Хашымі Аль-Хаміда, альбо Хашымі Хамдзітуніскі журналіст, мэдыя-прадпрымальнік і палітык, які жыве ў Лёндане. Ён зьяўляецца заснавальнікам і лідэрам партыі «Народная пэтыцыя».

Махамэд Хамдзі Хашымі нарадзіўся ў горадзе Сядзі-Бу-Зід. Ён вывучаў арабскую мову й літаратуру ў Туніскім унівэрсытэце, які скончыў з дыплёмам бакаляўра ў 1985 годзе. Затым ён паступіў на магістарскую праграму па арабскай літаратуры, гісторыі й сучасным ісламазнаўстве ў Лёнданскім унівэрсытэце, які скончыў у 1990 годзе. Там жа ён атрымаў званьне доктара ў галіне сучасных ісламскіх дасьледаваньняў у 1996 годзе. Пасьля ён пісаў артыкулы ў розных газэтах і часопісах, у тым ліку ў Лёнданскай штодзённай газэце на арабскай мове «Шарко Аль-Аусат». Затым ён заснаваў свой уласны штотыднёвік Al-Mustakilla («Незалежнасьць», 1993 г.), штоквартальны часопіс «Дыплямат» у 1996 годзе. У 1999 годзе ён заснаваў спадарожнікавы тэлеканал AL-Mustakilla (Незалежнасьць), і другі тэлевізійны канал пад назваю «Дэмакратыя» ў 2005 годзе.

З пачатку 1980-х гадоў да сваёй адстаўкі ў 1992 годзе, Хашымі Хамдзі быў чальцом туніскага ісламіскага руху «Энахда». Пазьней ён сьцьвярджаў (але потым ад гэтага адмаўляўся), што трэба наладзіць цесныя сувязі з прэзыдэнтам Зін эль-Абідзін Бэн Алі і ягонай партыяй, RCD. У сакавіку 2011 году, пасьля туніскай рэвалюцыі , ён заснаваў партыю Народная пэтыцыя (Aridha Chaabia), павелічэньню папулярнасьці якой спрыяў ягоны тэлеканал AL-Mustakilla, і затым абвясьціў сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах.

Антыкарупцыйная камісія 11 лістапада апублікавала ліст Хашымі Хамдзі, які ён напісаў у сьнежні 2009 году тагачаснаму прэзыдэнту Зін аль-Абідзін Бэн Алі, у якім ён прапанаваў вырабляць тыднёвыя праграмы, каб паказаць сьвету так званае «дэмакратычнае разьвіцьцё» ў Тунісе. Ён прызнае, што ягоны канал атрымаў шмат рэклямных даходаў ад рэжыму Бэн Алі[1].

З 4 лютага 2012 году Хашымі Хамдзі быў абраны генэральным сакратаром партыі прагрэсіўных кансерватараў, якая была цесна зьвязана з рухам «Народная пэтыцыя».

Махамэд Хамдзі аль-Хашымі жанаты на альжырскай жанчыне Амар Кмада[2] і мае ад яе чатырох дзяцей[3].