Народная пэтыцыя (партыя)
Народная пэтыцыя | |
العريضة الشعبية للحرية والعدالة والتنمية | |
Лідэр партыі | Махамэд Хамдзі аль-Хашымі |
---|---|
Заснавальнік | Махамэд Хамдзі аль-Хашымі |
Дата заснаваньня | 11 сакавіка 2011 |
Ідэалёгія | Папулізм |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Устаноўчы сход | 14 з 217 |
Афіцыйны сайт | alhachimi.net |
Народная пэтыцыя аб свабодзе, справядлівасьці і разьвіцьці (па-арабску: العريضة الشعبية للحرية والعدالة والتنمية), скарочана Народная пэтыцыя — палітычная партыя ў Тунісе. Яна была створана пасьля рэвалюцыі 17 сакавіка 2011 году. Партыя заснавана пад кіраўніцтвам публіцыста і медыапрадпрымальніка Махамэда Хамдзі аль-Хашымі[1].
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Махамэд Хамдзі, які зьяўляецца ўладальнікам спадарожнікавага тэлеканалу Al-Mustakilla, як мяркуецца, меў цесныя сувязі з зрынутым прэзыдэнтам Тунісу Бэн Алі[2], але сам асуджае такія заявы як паклёп[3]. Падчас выбарчай кампаніі ва ўстаноўчы сход 23 кастрычніка 2011 партыя абяцала бясплатную ахову здароўя, і дапамогу ў памеры 200 дынараў для кожнага з 500.000 беспрацоўных у Тунісе. Махамэд Хамдзі асабіста паабяцаў надаць 2000000000 дынараў свайго багацьця ў нацыянальны бюджэт[2][4]. Канал Al-Mustakilla моцна падтрымлівае кампанію партыі. Менавіта таму ў ЦВК былі пададзеныя шматлікія скаргі на Народную пэтыцыю, з просьбай аб ануляваньні выбарчага сьпісу партыі[4].
Выбары 2011
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да зьдзіўленьня абодвух супернікаў і нэўтральных назіральнікаў, партыя выступіла вельмі добра, першапачаткова выйграўшы 27 месцаў у Ўстаноўчым сходзе.[3] 27 кастрычніка ISIE дыскваліфікавала сьпісы Народнай пэтыцыі ў шасьці выбарчых акругах (усяго з васьмі кандыдатамі, якія перамаглі) з-за абвінавачаньня кандыдатаў у фінансавых парушэньнях. [5]Такім чынам, колькасьць месцаў была даведзена да 19, але нягледзячы на гэта партыя заставалася чацьвёртай па велічыні ў канвэнцыі. Рашэньне ISIE аб скасаваньні месцаў выклікала бурныя пратэсты прыхільнікаў Народнай пэтыцыі у Сэды-Бу-Зыд. Лідэр партыі Махамэд Хамдзі папрасіў сваіх пасьпяховых кандыдатаў байкатаваць Ўстаноўчы сход[6], перад разваротам рашэньня ад 28 кастрычніка, калі ён абвясьціў, што прадстаўнікі гэтага сьпісу ўсё ж будуць працаваць у парлямэнцкай апазыцыі[7]. Скаргі Народнай пэтыцыі ў Адміністрацыйны Суд у асноўным скасавалі рашэньне выбарчай камісіі. У выніку сем з васьмі скасаваных месцаў былі адноўленыя паводле вэрдыкту суддзі, даючы папулісцкай партыі 26 месцаў у сукупнасці.[8] Тым ня менш, дванаццаць сябраў Народнай пэтыцыі, якія трапілі ў парлямэнт, у наступныя дні сышлі з партыі і обвясьцілі сябе незалежнымі дэпутатамі.[9]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ajmi, Sana (25 October 2011), People’s Petition for Freedom, Justice and Development, tunisia-live.net, retrieved 25 October 2011
- ^ а б Surprise Tunisian poll success for London-based millionaire
- ^ а б Aridha Chaabia, "Popular Petition, " Shocks Tunisian Politics
- ^ а б Tunisian election springs surprises
- ^ Tunisian elections: Al Aridha Chaabia party has some seats revoked
- ^ Post election violence prompts curfew in Tunisia
- ^ Al Aridha Chaabia Remaining Heads of Lists Refuse to Withdraw
- ^ Aridha Chaabia’s Seats Reinstated
- ^ https://web.archive.org/web/20120402210522/http://www.tunisia-live.net/2011/11/12/a-wave-a-resignations-shakes-aridha-chaabia/?utm_source=rss&utm_medium=rss&utm_campaign=a-wave-a-resignations-shakes-aridha-chaabia