Махамад Наджыбула
Выгляд
| Махамад Наджыбула | |
| пушту: محمد نجیبالله | |
| | |
|---|---|
| 30 лістапада 1987 — 16 красавіка 1992 | |
| Папярэднік | Хаджы Махамед Чамкані[d] |
| Наступнік | Абдул Рахім Хатэф[d] |
| 30 верасьня 1987 — 30 лістапада 1987 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 6 жніўня 1947 |
| Памёр | 27 верасьня 1996[2][3][1] (49 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Fatana Najib[d] |
| Узнагароды | |
Махамад Наджыбула (6 жніўня 1947, Гардэз — 27 верасьня 1996, Кабул) — аўганскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, дыплямат, начальнік Службы дзяржаўнай інфармацыі (ХАД) (1980—1986), генэральны сакратар ЦК НДПА (1986—1992), Старшыня Рэвалюцыйнай Рады (1986—1987) і прэзыдэнт Аўганістану (1987—1992). На пасадзе прэзыдэнта праводзіў палітыку «нацыянальнага замірэньня», спрыяў пераўтварэньню палітычнага і сацыяльнага жыцьця краіны. Праз тры гады пасьля вываду савецкіх войск з Аўганістану ў 1992 годзе ўрад Наджыбулы быў зьвергнуты ўзброенай апазыцыяй. У апошнія гады пражываў на тэрыторыі місіі ААН у Кабуле, пакуль у 1996 годзе ня быў захоплены, а затым пакараны талібамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ Mohammed Najibullah // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Mohammad Nadschibullah Ahmadsai // Munzinger Personen (ням.)