Марыя Гаэтана Аньезі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Марыя Гаэтана Аньезі
Maria Gaetana Agnesi
Maria Gaetana Agnesi.jpg
Нарадзілася 17 траўня 1719(1719-05-17)[1][2][3]
Мілян
Памерла 9 студзеня 1799(1799-01-09)[1][2][3] (79 гадоў)
Мілян, Цызальпінская рэспубліка
Навуковая сфэра матэматыка
Месца працы Балёнскі ўнівэрсытэт

Марыя Гаэтана Аньезі (італ. Maria Gaetana Agnesi; 16 траўня 1718, Мілян — 9 студзеня 1799) — італьянскі матэматык і філянтроп.

Яна паходзіла з заможнай купецкай сям’і, у якой было 21 дзіця. Марыя Гаэтана была старэйшаю зь дзяцей. Яе бацька быў прафэсарам матэматыкам, ён зь дзяцінства падтрымліваў матэматычныя здольнасьці дачкі і паклапаціўся аб добрай адукацыі Марыі Гаэтана. Ва ўзросьце 21 году яна захацела пайсьці ў манастыр, але яе бацька быў супраць. Яна падпарадкавалася яго волі і занялася матэматыкай.

У 1748 годзе яна апублікавала сваю працу «Асновы аналізу» (па-італьянску: Instituzioni analitiche). Крывая Вэрзіера названая ў гонар Марыі Гаэтана, якая дасьледавала гэтую крывую. Яна мела таксама дасягненьні ў дыфэрэнцыяльным вылічэньні.

У 1748 годзе Папа рымскі Бэнэдыкт XIV прысвоіў ёй званьне прафэсара Ўнівэрсытэта Балёньні. Аднак ніколі не выкладала ва ўнівэрсытэце.

Калі Марыі Гаэтане было 34 гады, памёр яе бацька. З гэтага часу яна занялася філянтрапічнай дзейнасьцю і пачала вывучаць тэалёгію. Дапамагала бедным і хворым і давала прытулак бяздомным у сваім доме.

З 1771 на працягу 28 гадоў Марыя Гаэтана кіравала прытулкам для старых жанчын.

Адна зь сясьцёр Марыі Гаэтана — Марыя Тэрэза была вядомым музыкантам і кампазытарам. Яна была знаёмая з Моцартам, Гайднам і Сальеры.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.541

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
  3. ^ а б SNAC — 2010.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Марыя Гаэтана Аньезісховішча мультымэдыйных матэрыялаў