Перайсьці да зьместу

Марылія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марылія
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Бразылія
Штат Сан-Паўлу
Дата заснаваньня 1928
Геаграфія
Плошча
  • 1170,054 км²
Вышыня НУМ 660 ± 1 м
Каардынаты 22°12′50″ пд. ш. 49°56′45″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы mariliense і mariliense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 14
Сайт marilia.sp.gov.br
Марылія на мапе Бразыліі
Марылія
Марылія
Марылія

Мары́лія (па-партугальску: Marília) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле стану на 2020 году насельніцтва гораду складала каля 240 тысяч чалавек[2]. Горад мае адну з найвялікшых японскіх дыяспараў у Бразыліі.

У 1923 годзе першым каляністам месца стаў Антонію Пэрэйра да Сылва і ягоны сын Жузэ Пэрэйра да Сылва. У 1927 годзе палкоўнік Жузэ Браш, чыя сям’я паходзіла з Ітапэтынінгі, прыбыў да Марыліі. Ягоная сям’я трымала тут зямлі і займалася гаспадаркай. Статус гораду быў атрыманы 22 сьнежня 1926 году. Спачатку эканоміка места базавалася на вырошчваньні кавы, але потым асноўнай культурай стала бавоўна. З індустралізацыяй штату праз горад была пабудаваная чыгунка і аўтадарога. Сёньня ў Марыліі ці рэгіёне маюцца каля 50 харчовых заводаў, дзякуючы чаму лічыцца нацыянальнай сталіцай вырабніцтва харчовых прадуктаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]