Марозаўская злачынная групоўка
Марозаўская групоўка | |
Лідэры: |
Сяргей Марозаў Міхаіл Мацюшкоў |
---|---|
Актыўная ў: | Гомельская вобласьць |
Дата фармаваньня: | канец 1980-х |
Дата роспуску: | 2004 |
Праціўнікі: | асобныя крымінальныя аўтарытэты і злачынныя групоўкі |
Колькасьць сябраў: | к. 50 чалавек (2004)[1] |
Буйныя акцыі: | рэкет, заказныя забойствы, вымаганьне |
Маро́заўская арганізава́ная злачы́нная групо́ўка, вядомая таксама як Банда Сяргея Марозава — найбуйнейшая арганізаваная злачынная група ў Беларусі[2][3], якая дзейнічала на тэрыторыі Гомельскай вобласьці ў 1990—2004 гадох.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы 1980-х гадоў у сувязі з пачаткам развалу па ўсім СССР адбыўся актыўны рост злачыннасьці. У Гомлі тады склаліся некалькі дзясяткаў арганізаваных злачынных груповак, што займаліся вымаганьнем і рэкетам грошай у мясцовых бізнэсоўцаў, таксістаў, валютчыкаў, сутэнэраў і інш. У раёне заводу «Гомсельмашу» была арганізаваная невялікая група рэкетыраў на чале зь Сяргеем Марозавым (мянушка «Мароз») і Міхаілам Мацюшковым.
Першапачаткова групоўка кантралявала толькі мясцовы рынак і мікрараён, а сумы «даніны», якія мусілі сплачваць бізнэсоўцы за «дах», не перавышала 20 даляраў ЗША штомесяц. Мэтады застрашваньня тых, хто адмаўляўся плаціць, на пачатковым этапе былі параўнальна «несур’ёзнымі»: чалавека маглі абліць гразьзю ці разьбіць вокны кватэры/аўтамабіля[4][5][1]. Першае сур’ёзнае даказанае злачынства групоўкі адбылося ў красавіку 1991 году, калі Сяргей Марозаў і Ігар Данчанка выкралі і забілі ў ваколіцах вёскі Чкалава чалавека на прозьвішча Сомаў, якога яны абвінавацілі ў гібелі аднаго са сваіх знаёмых. Пазьбегнуць адказнасьці за гэта яны першапачаткова здолелі, абвінаваціўшы ва ўчыненьні злачынства іхняга трэцяга змоўшчыка, якога Марозаў з Данчанкам прымусілі закапаць труп, а пасьля абгаварыць сябе пад пагрозай забойства[3].
У пачатку 1990-х гадоў Марозаў і Мацюшкоў вырашылі ўзяць пад кантроль усе прадпрыемствы і прыватны бізнэс Гомлю, а таксама навязаць «сувязі» ў праваахоўных органах. У 1992—1993 гадох іхняя ватага стала актыўна ўстараняць канкурэнтных крымінальных аўтарытэтаў места і вобласьці; каго не прымусілі да супрацоўніцтва — забівалі. У гэты пэрыяд кілеры групоўкі ліквідавалі гомельскіх крымінальных аўтарытэтаў Пугачова, Мстыгу і Млодзіча, а таксама братоў-бізнэсоўцаў Савічаў, якія адмовіліся сплаціць «даніну». Крымінальныя справы па гэтых забойстваў працяглы час не былі раскрытыя[6].
Пік злачыннай дзейнасьці марозаўскай ватагі прыйшоўся на 1994—1995 гады. У пачатку 1994 другая паводле магутнасьці злачынная групоўка Гомлю «Пажарнікі» пасьля жорсткага зьбіцьця паплечнікамі Марозава ейнага лідэра Генадзя Беразіна прызнала ўладу марозаўцаў і стала сплочваць сваю даніну ў агульны «скарб»[7]. У ліпені 1994 Марозаў разам зь некалькімі паплечнікамі забілі 21-гадовую Натальлю Салаўёву.
У 1997—2004 гадох пасьля ліквідацыі апошніх канкурэнтаў марозаўская групоўка кантралявала ўвесь Гомель, а сумы «даніны» маглі даходзіць да 10% штомесячнага прыбытку бізнэсоўцаў. Банда складалася з 4—5 аўтаномных груповак з уласнымі верхаводамі, якія падпарадкоўваліся «касьцяку» з шасьці чалавек: Сяргея «Мароза» Марозава (чалец), Ігара «Даніка» Данчанкі (мазгавы цэнтар, фактычная правіца Марозава), Аляксандра «Афоні» Астрацова-Гутыры («скрабнік» і адказны за адмываньне грошай), Сяргея «Дзярбеня» Дзербянёва (адказны за ліквідацыю канкурэнтаў, чалец групы забойцаў), Валерыя «Фашыста» Гарбатага (чалец групы рэкетыраў) і Аляксандра «Сёмы» Семчанкі (забесьпячэньне зброяй)[8]; Міхаіл Мацюшкоў быў забіты невядомым у 1996 годзе. Колькасьць удзельнікаў групоўкі складала да 50 чалавек, а штомесячны прыбытак вагаўся ад 150 тысячаў да 1 мільёну даляраў ЗША.
«Марозаўцы» мелі шматлікія сувязі ў праваахоўных органах места і вобласьці. У прыватнасьці, за штомесячнае грашовае ўзнагароджаньня ад 2 да 10 тысячаў даляраў іхнюю злачынную дзейнасьць ахутвалі начальнік крымінальнага вышуку Гомельскай УУС палкоўнік Мікалай Лосеў і пракурор аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства ў сфэры барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю па Гомлі і Гомельскай вобласьці Анатоль Сусолкін[9]. Акрамя іх, на злачынную групоўку працаваў яшчэ цэлы шэраг супрацоўнікаў праваахоўных органаў ніжэйшых рангаў[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ А. Орленко. (6 лютага 2007) Морозовцы: империя зла (часть 3) (рас.) Правда Гомель. Гомельская правда. Праверана 25 лістапада 2021 г.
- ^ а б А. Орленко. (3 лютага 2007) Морозовцы: империя зла (часть 4) (рас.) Правда Гомель. Гомельская правда. Праверана 25 лістапада 2021 г.
- ^ А. Орленко. (1 лютага 2007) Морозовцы: империя зла (часть 1) (рас.) Правда Гомель. Гомельская правда. Праверана 25 лістапада 2021 г.
- ^ А. Орленко. (8 лютага 2007) Морозовцы: империя зла (часть 2) (рас.) Правда Гомель. Гомельская правда. Праверана 25 лістапада 2021 г.
- ^ а б Банда Морозова (док. фильм) на YouTube
- ^ В Гомеле судят банду «пожарников» (рас.). Комсомольская правда (23 лістапада 2005). Праверана 25 лістапада 2021 г.
- ^ «Морозовцы» снова на скамье подсудимых (рас.). Беларусь сегодня (30 траўня 2007). Праверана 25 лістапада 2021 г.
- ^ Матвеев, Пётр (21 сьнежня 2015) «Морозовцы» и «пожарники» продолжают числиться в международном розыске (рас.) Правда Гомель. Гомельская правда. Праверана 25 лістапада 2021 г.