Мантвілішкі (Віленскі павет)
Мантвілішкі лац. Mantviliški | |
лет. Mantviliškės | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Віленскі |
Раён: | Салечніцкі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°12′0″ пн. ш. 25°2′0″ у. д. / 54.2° пн. ш. 25.03333° у. д.Каардынаты: 54°12′0″ пн. ш. 25°2′0″ у. д. / 54.2° пн. ш. 25.03333° у. д. |
Мантвілішкі |
Мантвілішкі (лет. Mantviliškės) — вёска ў Летуве, каля ракі Вярсокі. Уваходзяць у склад Калесьніцкага староства Салечніцкага раёну Віленскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Монтвіл цалкам адпавядае старажытнаму германскаму імю Muntwil[1], ад якога ўтварыліся назвы некалькіх мясцовасьцяў у Францыі[2] (таксама адзначалася старажытнае германскае імя Wilmunt[3]).
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX ст. Мантвілішкі ўваходзілі ў склад Лідзкага павету Віленскай губэрні[7].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Schmittlein R. L’anthroponyme germanique employé d’une façon absolue en fonction toponymique (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1961. P. 204.
- ^ Schmittlein R. L’anthroponyme germanique employé d’une façon absolue en fonction toponymique // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1962. P. 115.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1604.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 664.
- ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 214.