Перайсьці да зьместу

Мангелішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мангелішкі
лац. Mangieliški
лет. Mangėliškės
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Салечніцкі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°9′0″ пн. ш. 24°51′0″ у. д. / 54.15° пн. ш. 24.85° у. д. / 54.15; 24.85Каардынаты: 54°9′0″ пн. ш. 24°51′0″ у. д. / 54.15° пн. ш. 24.85° у. д. / 54.15; 24.85
Мангелішкі на мапе Летувы
Мангелішкі
Мангелішкі
Мангелішкі

Мангелішкі (лет. Mangėliškės) — вёска ў Летуве, на беразе вадасховішча Пурвянаў. Уваходзяць у склад Калесьніцкага староства Салечніцкага раёну Віленскага павету.

Манігель (Manigel[1], Mannigel) і Гайламан або Гельман (Gailamanns, Gelman) — імёны германскага паходжаньня[2][3][4].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].

У XIX ст. шляхецкая ваколіца Мангелішкі ўваходзіла ў склад Лідзкага павету Віленскай губэрні[8].

  • 1905 год — 6 чалавек[9]
  1. ^ Acta publica. Bd. 7: Das Jahr 1628. — Breslau, 1905. P. 286.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 591, 567.
  3. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 47.
  4. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 119.
  5. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  6. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  8. ^ Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 660.
  9. ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 214.