Перайсьці да зьместу

Мальтыйскі мэханізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шасьціпазыцыйны мальтыйскі крыж у дзеяньні

Мальтыйскі крыж, Жэнэўскі мэханізм — мэханізм, што перадае пастаяннае кручэньне ў перарывісты вярчальны рух. Гэта перарывістая зубчастая перадача, дзе кіроўнае кола мае загваздку, якая трапляе ў пазу кіраванага кола, прымушаючы яго такім чынам праварочвацца.

Назва паходзіць ад візуальнага падабенства да мальтыйскага крыжу. Іншы варыянт назвы — жэнэўскі мэханізм — ад выкарыстаньня мэханізму ў швайцарскіх мэханічных гадзіньніках, дзе Жэнэва зьяўлялася адным з цэнтраў іхняй вытворчасьці.

Найчасьцей кіраванае кола мае чатыры пазы, і кожны раз праварочваецца на 90°. Калі ў кіраваным коле n пазаў, за поўны абарот кіроўнага кола яно праварочваецца на 360°/n.

Паколькі мэханізм патрабуе добрага змазваньня, яго часта зьмяшчаюць у алейную капсулу.

Адзін з прыкладаў выкарыстаньня мальтанскага крыжу — кінапраектары: кінастужка не павінна несупынна рухацца паўз праектар, а затрымлівацца на кожным кадры на 1/24 сэкунды. Такі перарывісты рух і дасягаецца выкарыстаньнем мальтанскага мэханізму. Першае яго ўжываньне ў кінапраектарах сягае ў 1896 год. Дагэтуль праектары, якія прадаваліся Эдысанам пад назвай вітаскопы, ужывалі «калатушкавы мэханізм», вынайдзены Жоржам Дэмэні ў 1893 годзе.

Кіраванае кола жэнэўскага мэханізму ўжывалася ў мэханічных гадзіньніках для заводу спружынаў, а таксама для пазьбяганьня іх перацягваньня і поўнага выпрастаньня. Гэты стоп-мэханізм быў вынаходніцтвам гадзіньнікавых майстроў XVII ці XVIII стагодзьдзяў.

Мальтанскі мэханізм прымяняецца таксама ў плотэрах для замены пішучых элемэнтаў, у аўтаматызаваных спробаадборніках, для пазыцыянаваньня на зборачных канвэерах, у станках зь лічбавым кіраваньнем, і да т. п.

Унутраны мальтанскі крыж

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Унутраны мальтыйскі мэханізм. Пстрыкніце для прагляду анімацыі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мальтыйскі мэханізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў