Малое Камайскае возера
Выгляд
Возера
Малое Камайскае
Малое Камайскае |
Малое Камайскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Камайкі. Знаходзіцца ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 16 км на паўднёвы захад ад места Паставаў. Плошча паверхні возера 0,05 км². Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Найбольшая глыбіня дасягае 12,2 м, сярэдняя складае 3,4 м. Аб’ём вады 0,2 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
На берагох возера стаіць гістарычнае мястэчка Камаі.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катлавіна эварзійнага тыпу, мае авальную форму. Дно высьцілаецца глеем. Мелкаводзьдзе моцна зарастае.
Упадаюць 2 ручаі, на захадзе злучаецца пратокай зь Вялікім Камайскім возерам.
Флёра і фаўна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На мелкаводзьдзі растуць аер, хвошч, разак[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. С. 287.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с.