Малодшая рыфмаваная хроніка
Выгляд
Малодшая рыфмаваная хроніка — вершаваны летапісны звод на ніжненямецкім дыялекце. Створаны ў канцы 40-х рокаў XIV ст. у Лівоніі. Аўтар — Барталамей Хоэнэке, сьвятар пры лівонскім ландмайстры. Хроніка ахоплівае пэрыяд ад 1315 да 1348 году.
Аўтар меў доступ да ордэнскіх архіваў. Ён апісваў унутраныя падзеі, а таксама войны лівонцаў зь Літвой і Русьсю, асабліва з Псковам. Апавядаецца пра барацьбу Ордэна з Рыгай (да яе заканчэньня ў 1330 годзе), пра паўстаньне эстаў і іншыя.
Хроніка вядомая толькі ва ўрыўках, расьсеяных па пазьнейшых хроніках, напісаных прозай. Самы вялікі кавалак зьмешчаны ў «Гісторыі Лівоніі» (па-нямецку: Livländischen Historien) Ёгана Рэнэра[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Höhlbaum K. Joh. Renners Livländische Historien uhd die jüngere Livländische Reimschronik. Göttingen, 1871. Teil 1.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006.— 345 с. ISBN 985-417-858-7. — С. 34.
- Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага / Рэд. Георгі Штыхаў. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — 208 с. ISBN 985-08-0249-9. — С. 19, 20.