Перайсьці да зьместу

Максім Салаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Салаш
Пазыцыя: цэнтравы
Рост: 206 см
Вага: 100 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 6 траўня 1996(1996-05-06)[1][2] (29 гадоў)
Клюбная інфармацыя
Клюб Марусі[d]
Клюбы
Гады Клюб
2012—2013 Цмокі-Мінск-2[d]
2013—2014 Рэал Бэтыс[d]
2014—2015 Пэньяс[d]
2015—2016 Арэнсэ[d]
2016—2017 Полфармэкс Кутна[d]
2017—2018 Цмокі-Менск
2018—2019 Калеў
2019—2020 Цмокі-Менск
2020—2022 Сан-Паблё[d]
2022—2023 Ніжні Ноўгарад
2023—2025 Бурк-ан-Брэс[d]
2025—4 Марусі[d]

Максім Салаш (нар. 6 траўня 1996 году) — беларускі баскетбаліст грэцкага клюбу «Марусі» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Амплюа — форвард.

Клюбная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пачаў прафэсійную кар’еру ў 16 гадоў: ён дэбютаваў за «Цмокі-2» у чэмпіянаце Беларусі ў сэзоне 2012—2013 гадоў і ў 7 матчах набіраў у сярэднім 2,3 пункты і 2,4 падборы. У тым жа сэзоне форвард перайшоў у гішпанскую «Кахасоль», дзе адыграў да канца чэмпіянату 2013—2014 гадоў. Улетку 2014-га году Салаш перайшоў у клюб «Уэска», што выступаў у другім дывізіёне Гішпаніі. Там беларус правёў 28 матчаў, набіраючы 7 пунктаў і 4,1 падборы ў сярэднім.

У 2015-м годзе малады форвард працягнуў кар’еру ў «Арэнсэ», які таксама змагаўся ў другой па сіле лізе Гішпаніі. Там адыграў 35 матчаў, выходзячы ў стартавым складзе і дапамагаючы камандзе 6,1 пунктаў і 4,4 падборы пры 48% рэалізацыі з гульні. Пасьля трох сэзонаў у Гішпаніі пераехаў у Польшчу, дзе за «Кутна» правёў 22 сустрэчы ў чэмпіянаце Польшчы. У актыве форварда — 4,5 пунктаў і 3,2 падборы ў сярэднім за 14 хвілін на пляцоўцы. У сэзоне 2017—2018 гадоў Максім гуляў за «Цмокі-Менск», правёўшы 24 матчы ў чэмпіянаце Адзінай лігі ВТБ, набіраючы ў сярэднім 4,5 пункты і зьдзяйсьняючы 3,2 падборы пры 14 хвілінах на паркеце. У Кубку ФІБА-Эўропа форвард правёў 14 гульняў зь сярэдняй статыстыкай 5 пунктаў і 2,0 падборы за 14,6 хвілінаў.

У 2018—2019 гадоў прыняў прапанову эстонскага «Калева»[3]. У сьнежні 2020 году перабраўся з «Цмокаў» у гішпанскі клюб «Сан-Паблё Бургас»[4]. У канцы жніўня 2025 году падпісаў кантракт з грэцкім клюбам «Марусі», склаўшы двухгадовы кантракт.

Міжнародныя кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Максім Салаш актыўна прыцягваўся ў моладзевыя зборныя Беларусі, а ўлетку 2016-га быў выкліканы на збор нацыянальнай каманды і ўзяў удзел у кваліфікацыі Эўрабаскету-2017. Згуляў супраць Баўгарыі і Партугаліі ў прэ-кваліфікацыі чэмпіянату сьвету-2019, набіраючы па 2,5 пункты за матч[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]