Максім Рыбакоў
Максім Рыбакоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 ліпеня 1993[1] (31 год) | |
Рост | 171 см | |
Вага | 68 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Спартак Шклоў | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010 | Спартак Шклоў | 24 (0) |
2013—2017 | Дняпро Магілёў | 92 (3) |
2018—2019 | Белшына | 11 (1) |
2020—2021 | Дняпро Магілёў | 49 (11) |
2022— | Спартак Шклоў | 4 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Максім Рыбакоў (нарадзіўся 23 ліпеня 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца шклоўскага «Спартака».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навучаўся ў адмысловай футбольнай клясе Менскай сувораўскай вучэльні. З 2010 году гуляў за «Спартак» з роднага Шклова ў Другой лізе і чэмпіянаце вобласьці. У 2011 годзе далучыўся да магілёўскага «Дняпра», дзе пачаў выступаць за дубль. Паводле вынікаў сэзону 2011 году «Дняпро» выбыў у Першую лігу і дубль быў расфармаваны. Максім пачаў гуляць за фарм-клюб «Дняпро-2» у Другой лізе, дзе у 35 матчах адзначыўся 15 галамі. Па вяртаньні магілёўскага клюбу ў элітны дывізіён у 2013 годзе зноў выступаў за дубль, але часам прыцягваўся да асноўнай каманды. У канцы 2014 году зьяўляўся ў стартавым складзе магіляўчанаў, аднак паводле вынікаў сэзону «Дняпро» зноў выбыў у Першую лігу.
У 2015—2016 гадах гуляў за магілёўскую каманду ў Першай лізе, звычайна выходзячы на замену. Паводле вынікаў сэзону 2016 году дапамог клюбу вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з магіляўчанамі на адзін год[2]. У сэзоне 2017 году ня меў трывалага месца ў асноўным складзе, часам заставаўся на лаўцы запасных.
У студзені 2018 году пакінуў «Дняпро»[3] і неўзабаве стаў гульцом «Белшыны»[4]. Пачынаў сэзон у першай адзінаццатцы, але пазьней атрымаў траўму і зь ліпеня да канца сэзону не зьяўляўся на полі. У студзені 2019 году падоўжыў кантракт зь «Белшынай»[5]. Сэзон 2019 году амаль цалкам прапусьціў праз траўмы. Толькі ў лістападзе зноў зьяўляўся на полі.
У студзені 2020 году зноў далучыўся да «Дняпра»[6]. Стаў асноўным гульцом каманды і дапамог ёй перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з магілёўскім клюбам[7]. У сэзоне 2021 году заставаўся асноўным гульцом магіляўчанаў. У студзені 2022 году пакінуў «Дняпро»[8] і завяршыў прафэсійную кар’еру[9], у якасьці аматара пачаў выступаць за шклоўскі «Спартак».
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дняпро Магілёў | 2015 | Першая ліга | 23 | 1 |
2016 | Першая ліга | 26 | 2 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 19 | 0 | |
Белшына | 2018 | Першая ліга | 8 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Maksim Rybakov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Левицкий, Рыбаков и еще три футболиста продлили контракты с могилевским «Днепром»
- ^ Терещенко, Шрамченко, Тупчий покинули «Днепр». Павлов может продлить контракт
- ^ Байдук и Рыбаков стали игроками "Белшины"
- ^ Турлин, Тупчий и еще четыре игрока продлили контракты с "Белшиной"
- ^ "Днепр-Могилев" подписал вратаря и хавбека
- ^ Журов, Бобченок и Рыбаков продлили контракты с "Днепром-Могилев"
- ^ Максим Рыбаков покинул "Днепр"
- ^ Новая глава Антона Шрамченко. “Если надо, и троих детей смогу занять, накормить и одеть”(недаступная спасылка)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)