Перайсьці да зьместу

Максім Разумаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Разумаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 сакавіка 1977(1977-03-04)[1] (48 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1994—1995 Віцебск 23 (2)
1996—1998 Віцебск 73 (23)
1998—1999 Карэда[d] 5 (0)
1999—2005 Гомель 189 (23)
2006—2009 Нафтан 89 (9)
2010 ДБК-Гомель[d] 30 (6)
2011 Смаргонь 12 (1)
2012—2014 Віцебск 69 (8)
2015 Лякаматыў Гомель 11 (0)
2015 Ворша 11 (1)
Зборныя
1996—1999 Беларусь (да 21) 21 (5)
1996—1997 Беларусь 2 (0)
Трэнэрскія клюбы
2025 Віцебск

Максі́м Ра́зумаў (нар. 4 сакавіка 1977 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Пазьней працаваў трэнэрам у моладзевых камандах і дублюючых складах.

Прафэсійную кар’еру пачаў у віцебскім клюбе «Дзьвіна», калі тая каманда яшчэ называлася КІМ. Сваім першым настаўнікам гулец называў Вячаслава Акшаева[2]. Сэзон 1996 году правёў у наваполацкім клюбе «Дзьвіна-Белкон». Пасьля вярнуўся ў віцебскі клюб, але гэтым разам ён меў назву «Лякаматыў-96». Паводле словаў футбаліста ў 1996 годзе быў на праглядзе ў расейскім ЦСКА, а праз год у «Спартаку» і «Лякаматыве»[2]. З 1998 па 1999 гады выступаў за летувіскі клюб «Карэда», але той досьвед гулец называў няўдалым[2]. Наступныя 7 сэзонаў правёў у «Гомлі». У 2003 годзе Разумаў дапамог клюбу аформіць залаты дубль. Таксама выступаў за наваполацкі клюб «Нафтан», «ДСК-Гомель», «Смаргонь», «Віцебск»[3] і «Гомельчыгунтранс». Апошнім прафэсійным клюбам у кар’еры стала ў 2015 годзе «Ворша».

1 траўня 1996 году запачаткаваў кар’еру ў моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць аднагодак з Польшчы. Дэбют за нацыянальную зборную Беларусі адбыўся 31 ліпеня 1996 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы (2:2).