Перайсьці да зьместу

Максім Маісееў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Маісееў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 лютага 1987(1987-02-08) (37 гадоў)
Рост 189 см
Вага 88 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Газавік Віцебск[d]
Нумар 16
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2009 Віцебск 0 (0)
2009 Белшына 13 (0)
2010 Славія Мазыр 17 (0)
2011 Смаргонь 7 (0)
2011 Віцебск 2 (0)
2014—2015 Віцебск 1 (0)
2021—4 Газавік Віцебск[d] 26 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 кастрычніка 2024.

Максім Маісееў (нарадзіўся 8 лютага 1987 году) — беларускі футбаліст, брамнік віцебскага «Газавіку».

З 2006 гуляў за дубль «Віцебску». У 2009 годзе выступаў у арэндзе ў «Белшыне», дапамог клюбу перамагчы ў Першай лізе. Пазьней гуляў таксама за мазырскую «Славію» і «Смаргонь». Улетку 2011 году вярнуўся ў «Віцебск», дзе стаў другім брамнікам пасьля Юрыя Васюціна. 27 кастрычніка 2011 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць БАТЭ (2:2)[1].

Да восені 2012 году заставаўся ў камандзе, але і не выходзіў на поле. Пазьней быў вымушаны спыніць кар’еру, каб працаваць па разьмеркаваньні па заканчэньні ВДТУ[2]. У пачатку 2014 году вярнуўся ў «Віцебск» і зноў стаў другім брамнікам. Разам з камандай выйшаў у Найвышэйшую лігу, у сэзоне 2015 застаўся другім брамнікам, ужо пасьля Дзьмітра Гушчанкі.

Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2015 году[3]. У 2022 годзе ў якасьці аматара стаў выступаць у Другой лізе за віцебскі «Газавік».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]