Максім Азарка
| Максім Азарка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 11 студзеня 2002[1][2] (24 гады) | |
| Рост | 186 см[1] | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Смаргонь | |
| Нумар | 19 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2020—2022 | Энэргетык-БДУ | 0 (0) |
| 2020 | → БДУ[d] | 17 (0) |
| 2022 | → МЛ Віцебск | 11 (0) |
| 2023 | МЛ Віцебск | 23 (0) |
| 2024 | Менск | 3 (0) |
| 2024— | Смаргонь | 13 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Максім Азарка (нар. 2 траўня 2003 году) — беларускі футбаліст, брамнік «Смаргоні».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец акадэміі менскага «Энэргетыка»-БДУ. У 2020 годзе на правах арэнды далучыўся да БДУ, які на той момант спаборнічаў у Другой лізе. Праз розныя абставіны доўгі час наўпрост быў адзіны галкіпэрам каманды, таму стала гуляў у браме[3]. У гэты ж час брамнік навучаўся на факультэце сацыяльна-культурніцкіх камунікацыяў галоўнага ўнівэрсытэту краіны[4]. У 2022 годзе на правах арэнды далучыўся да рагачоўскага «Макслайна», дзе фактычна чаргаваў выступы ў першым складзе з Даніілам Шапко. У сакавіку 2023 году падоўжыў супрацу з камандай[5], дзе быў першым брамнікам каманды, здолеўшы перамагчы ў канкурэнтнай барацьбе з дасьледчаным Сяргеем Курганскім[6]. Паводле вынікаў сэзону абодва футбалісты зышлі з каманды, якая ня здолела здабыць падвышэньне ў Найвышэйшую лігу. Гулец прыяднаўся да сталічнага «Менску». Запачаткаваў кар’еру ў элітным дывізіёне 16 сакавіка 2024 году, калі выйшаў у стартавым туры чэмпіянату ў першай адзінаццатцы супраць БАТЭ[7]. Улетку, пасьля таго як да «Менску» прыяднаўся дасьведчаны Аляксандар Гутар, Азарка сышоў з клюбу[8] і далучыўся да «Смаргоні»[9]. Увайшоў у гісторыю клюбу, не прапусьціўшы аніводнага голу ў пяці дэбютных матчах запар за новую каманду ў Найвышэйшай лізе[10]. Лепей дэбютаваў у 2003 годзе толькі Юры Афанасенка ў складзе «Гомля», пратрымаўшы сэрыю шэсьць гульняў[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в г д https://fcminsk.by/player/maksim-azarko-2/
- ^ а б в г д Maksim Azarko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Резюмируем половину дебютного сезона БГУ в третьем футбольном дивизионе (рас.) Спортивная панорама.
- ^ Сборная БГУ завоевала «бронзу» Республиканской универсиады 2022/2023 учебного года по мини-футболу (рас.) БДУ.
- ^ "Макслайн" продлил контракт с Азарко (рас.) Football.by.
- ^ Курганский и Азарко покинули "Макслайн" (рас.) Football.by.
- ^ Максим Азарко: "В первом тайме БАТЭ вообще ничего не создал" (рас.) Football.by.
- ^ Максим Азарко покинул «Минск»(недаступная спасылка) (рас.). Афіцыйны сайт ФК «Менск».
- ^ Максим Азарко стал игроком «Сморгони» (рас.). Belarus football.
- ^ а б Феерический дебют Максима Азарко в "Сморгони" — ни одного пропущенного гола в пяти матчах (рас.). Прессбол (2024-12-02). Праверана 2025-03-09 г.