Майсей Гітлін
Майсей Гітлін | |
Род дзейнасьці | прапаведнік, місіянэр |
---|---|
Дата нараджэньня | 1896 або 1897 |
Месца нараджэньня | Аляксандрава, Кіеўская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 10 студзеня 1969 |
Месца сьмерці | Кліўлэнд |
Занятак | перакладнік |
Жонка | Клара |
Дзеці |
|
Майсе́й Гі́тлін (па-ангельску: Moses Gitlin; 1897[1], Аляксандрава Кіеўскай губэрні, Расейская імпэрыя — 10 студзеня 1969, Кліўлэнд, Агаё, ЗША) — пратэстанцкі прапаведнік, місіянэр, рэлігійны і грамадзкі дзяяч беларускага замежжа ў ЗША.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 18 ліпеня 1896 году[2] (паводле іншых зьвестак, у 1897 годзе[1]). Паходзіў зь беднай жыдоўскай сям’і, рана страціў бацьку. Пэўны час вучыўся ў хедары, пасьля працаваў памочнікам майстра па пашыве галаўных убораў.
У 1912 пасьля знаёмства з украінскім баптысцкім пастарам Кірычэнкам Майсей Гітлін прыняў хрысьціянскую веру. У 1913 эміграваў у ЗША да старэйшае сястры і пасяліўся ў Нью-Ёрку, дзе неўзабаве прыняў водны хрост. Працаваў па спэцыяльнасьці, у суботы займаўся місіянэрскай працай сярод жыдоў.
Пасьля пераехаў у Філадэлфію, навучаўся ў агульнаадукацыйным унівэрсытэце Тэмпл (1915—1920), потым у Біблейскім інстытуце Вільгельма Фэтлера (Філадэлфія), Біблейскім інстытуце Мудзі(en) (Чыкага). Далучыўшыся да арганізаванага Фэтлерам Таварыства па эвангелізацыі жыдоў у ЗША і Канадзе, у 1921 заняўся місіянэрскай дзейнасьцю і пераехаў у Польшчу (Здалбунаў).
У 1922 узяў шлюб з Кларай, эмігранткай з СССР.
Да 1939 року працаваў місіянэрам у Польшчы, выкладаў на біблійных курсах, стварыў у мястэчку Радасьць (цяпер раён Варшавы) біблійную школу.
Перад пачаткам вайны вярнуўся зь сям’ёй у Амэрыку, дзе прапаведаваў у славянскіх цэрквах ЭХБ у ЗША і Канадзе, выкладаў у Біблейскім інстытуце ў Таронта. У 1944—1945 арганізоўваў біблейскія школы ў Аргентыне і Канадзе. На працягу трох год у 1950-я быў пачэсным пастарам царквы Бэрвін у Чыкага ды выкладаў Слова Боскае[3].
З пачатку 1960-х супрацоўнічаў зь беларускім эмігранцкім пэрыядычным друкам («Бацькаўшчына», «Беларус»), удзельнічаў у працы па перакладзе Бібліі на беларускую мову, быў сябрам Беларускага біблійнага камітэту.
Пахаваны на могілках у Кліўлэндзе.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Меў жонку Клару і прынамсі шасьцёх дзяцей[1].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гітлін, Майсей. Нацыянальная Сьведамасьць Апостала Паўлы. — Канада: Б.в., 198?. — С. 12.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Moses Gitlin in the 1940 Census (анг.) Ancestry Праверана 6 лістапада 2012 г.
- ^ Релігійныя дзеячы рускага замежжа (рас.)
- ^ Історія Церкви Бервин, Чикаго // Посланець правди. — 2013. — № 120. — С. 15.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Слоўнік.орг / Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. — Менск-Мюнхэн: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
- Релігійныя дзеячы рускага замежжа (рас.)