Магілёў (радыё)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Радыё «Магілёў»
Горад Магілёў
Краіна Беларусь
Слоган На тваёй хвалі
Фармат Музычны
Музычны фармат Поп-музыка
Частасьць FM: 96,4 (Магілёў); 106,6 (Бабруйск); 102,3 (Асіпавічы); 100 (Крычаў); 99,4 (Касьцюковічы); 100,4 (Амсьціслаў)
Час вяшчаньня Кругласутачна
Зона вяшчаньня Магілёўская вобласьць
Пачатак працы 15 верасьня 1997 (22 гады таму)
Уласьнік Тэлерадыёкампанія «Магілёў»
Кіраўнікі Максім Астравухаў, Ніна Міхнова
Сайт rm.tvrmogilev.by
Twitter RadioMogilev
Вконтакте radiomogilev
Он-лайн-трансьляцыя http://shoutcast.byfly.by:88/mogilev.m3u

Радыё «Магілёў» — дзяржаўная радыёстанцыя Беларусі, заснаваная ў Магілёве ў 1997 годзе[1]. Прастора вяшчаньня ахоплівае Магілёўскую вобласьць[2]. На пачатку працавала тры гадзіны ў дзень на радыёхвалі 70,1 МэгаГэрц[3]. Да 2002 г. называлася Новае радыё Магілёў[4]. Сядзіба месьціцца ў Магілёве, зав. Камуністычны, д. 1.

Перадачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Грошы і бізнэс (штодня, 07:35, 14:15 і 18:15);
  • Дыска-клёш (штодня, 19:00; вядоўцы Васіль Данілаў, Канстанцін Дзянісаў, Ільля Касьценіч і Ціна Паўлава);
  • Мувіз (панядзелак-пятніца, 11:15; вядоўца Васіль Данілаў);
  • Мьюзік (панядзелак-пятніца, 18:45; вядоўца Васіль Данілаў)
  • Навароты (аўторак і чацьвер, 11:45; вядоўца Васіль Данілаў);
  • Найтлайф (субота-нядзеля, 0:00);
  • Піпл (панядзелак-пятніца, 14:45; вядоўца Васіль Данілаў);
  • Твіт-парад (серада, 11:45; вядоўца Ціна Паўлава);
  • Фітнэс (панядзелак і пятніца, 11:45; вядоўца Васіль Данілаў);
  • Хіт парад «Снайпэр» (серада, 21:05 і субота, 14:10; вядоўца Натальля Глушкова);
  • Час прывітаў (штодня, 12:00; вядоўца Ірына Аляксандрава);
  • Чылаўт тайм (субота-нядзеля, 23:00).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Радыё «Магілёў» — 15 гадоў Культура. Магілёўскі гарадзкі выканаўчы камітэт (11 верасьня 2012). Праверана 6 сьнежня 2012 г.
  2. ^ Тэлерадыёкампанія «Магілёў» Абласныя ТРК. БелтэлерадыёкампаніяПраверана 6 сьнежня 2012 г.
  3. ^ Радыё «Магілёў» адзначае 15-годзьдзе Навіны кампаніі. Белтэлерадыёкампанія (15 кастрычніка 2012). Праверана 6 сьнежня 2012 г.
  4. ^ Алег Хлыстоў. Радыёвяшчаньне // Гарадзкая цэнтральная бібліятэка Магілёва, 2009 г. Праверана 29 жніўня 2013 г.