Магілёўскія ведамасьці
Каардынаты: 53°55′00″ пн. ш. 30°20′34″ у. д. / 53.916667° пн. ш. 30.34278° у. д.
«Магілёўскія ведамасьці» | |
Тып | тыднёвік |
---|---|
Заснавальнік | Савет дэпутатаў Магілёўскай вобласьці |
Уладальнік | Выканаўчы камітэт Магілёўскай вобласьці |
Галоўны рэдактар | Сьвятлана Шутава |
Рэдактар | Сьвятлана Шутава[d] |
Заснаваная | 26 сьнежня 1990 (34 гады таму) |
Палітыка | урадавая |
Мова | расейская, беларуская |
Штаб-кватэра | Магілёў, вул. Першамайская, д. 89 |
Наклад | 13 500 (2018 г.) |
Афіцыйны сайт | mogved.by |
«Магілёўскія ведамасьці» (наркам. Магілёўскія ведамасці) — дзяржаўная газэта Беларусі, якая выдаецца ў Магілёве са сьнежня 1990 году і распаўсюджваецца ў Магілёўскай вобласьці.
На 2018 год выходзіла па аўторках (16 палосаў) і пятніцах (24 паласы з тэлепраграмай). Наклад перавышаў 13 500 асобнікаў, зь якіх звыш 13 000 распаўсюджвалі па падпісцы, у тым ліку звыш 2000 асобнікаў сярод ведамасных падпісчыкаў. Рэшту асобнікаў прадавалі праз кіёскі «Белсаюздрука»[1]. Падпісны індэкс на «Белпошце» 63926[2].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 сьнежня 1990 году ў Магілёве выйшаў першы нумар газэты «Магілёўскія ведамасьці». Да 1994 году наклад газэты перавысіў 90 000 асобнікаў[3]. 22 лютага 2013 году ў выніку далучэньня газэтаў «Магілёўская праўда» і «Дняпроўскі тыдзень» стварылі інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасьці»[4]. На жнівень 2013 году штат інфармацыйнага агенцтва складаў 65 супрацоўнікаў, зь якіх каля паловы працавала ў рэдакцыі газэты «Магілёўскія ведамасьці»[5].
Галоўныя рэдактары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рыгор Кісель (1990—1994)
- Барыс Лагоўскі (1994—2004)
- Сьвятлана Шутава (з 2004 году)[6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кантакты (рас.) // Газэта «Магілёўскія ведамасьці», 2018 г. Праверана 2 жніўня 2018 г.
- ^ Падпіска (рас.) // Газэта «Магілёўскія ведамасьці», 2018 г. Праверана 2 жніўня 2018 г.
- ^ Герман Маскаленка. Нагадаць, каб цанілі (рас.) // Газэта «7 дзён», жнівень 2004 г. Праверана 2 жніўня 2018 г.
- ^ Зьміцер Лепейка. Пра нас (рас.) // Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасьці», 2018 г. Праверана 2 жніўня 2018 г.
- ^ Ілона Іванова. «Першы блін не камяком, калі ёсьць прыбытак» // Зьвязда : газэта. — 6 жніўня 2013. — № 144 (27509). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Газэта «Магілёўскія ведамасьці» сьвяткуе 25-годзьдзе (рас.) // Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасьці», 27 сьнежня 2014 г. Праверана 2 жніўня 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адваротная сувязь (рас.) // Газэта «Магілёўскія ведамасьці», 2018 г. Праверана 2 жніўня 2018 г.
- Электронны зварот (рас.)
- Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасьці» (рас.)
- Пра газэту (рас.) // Газэта «Магілёўская праўда», 2018 г. Праверана 2 жніўня 2018 г.
Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |